Карыгайла Альгердавіч
(пам. 1390) князь мсціслаўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карыгайла, у праваслаўі Васіль, у каталіцтве Казімір (каля 1369—1370 — 1390) — князь мсціслаўскі з роду Гедзімінавічаў. Адзін з малодшых сыноў вялікага князя літоўскага Альгерда ў яго другім шлюбе цвярской княжной Ульянай.
Remove ads
Імя
Імя з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў, што дайшлі з індаеўрапейскай старажытнасці.
Першая аснова імені — Kar-, ад літ. karas «вайна»[6] (таксама ёсць у імёнах Карыята, Карыбута і іншых). Аснова бытавала і ў прусаў (імя Karioth), з падобным значэннем (пруск. *karias «войска»)[7]. Далей напрамую з індаеўрапейскага *koro-s «вайна»[8].
Другая аснова імені Gail-, з ёй вядома пад 60 сучасных літоўскіх антрапонімаў. Яна звязаная са стараліт. gailas «моцны»[9], літ. gailus «гняўлівы», далей напрамую з індаеўрапейскім *ghoilo-s «моцны; няўрымслівы, жвавы»[10].
Імя Карыгайла, такім чынам, значыла «моцны (несупынны) ваяр».
Праз аснову Kar- імя Карыгайлы перагуквалася з імем іншага Альгердавага сына — Карыбута. А праз аснову Gail- — з імёнамі іншых братоў — Ягайлы, Скіргайлы, Свідрыгайлы (Швітрыгайлы). Гэта можа сведчыць, што ў вялікакняскім родзе пры наданні імёнаў свядома практыкавалі вар’іраванне асноў для падтрымання цэльнасці і стабільнасці роду (такая практыка вядомая, напрыклад, у старагерманскіх каралеўскіх родаў, у вандалаў і лангабардаў[11]).
Remove ads
Жыццяпіс
У 1386 годзе, пасля хрышчэння Ягайлы, прыняў каталіцтва. Атрымаў ад Ягайлы ва ўладанне Мсціслаў.
Калі ў 1386 годзе Мсціслаў аблажыў смаленскі князь Святаслаў Іванавіч, на дапамогу Карыгайлу рушылі браты Скіргайла, Карыбут, Лугвен, Вітаўт. Пад горадам адбылася бітва на Віхры (29 красавіка 1386), смаляне былі разбіты.
У 1390 годзе, падчас паходу Вітаўта з крыжакамі на Вільню, Карыгайла ўзначаліў абарону Крывога замка сталіцы і быў забіты разам з іншымі яго абаронцамі. Галаву Карыгайлы насілі на жардзіне, каб застрашыць абаронцаў Верхняга і Ніжняга замкаў Вільні.
У 1396 годзе Вітаўт на памін душы Карыгайлы і яго брата Віганда адпісаў віленскаму касцёлу св. Станіслава тры вёскі і дзесяціну з чацвёртай.
Remove ads
Зноскі
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 179, 263, 338.
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 179, 338.
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 338.
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 179, 263, 336.
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 336.
- Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 100—101.
- В. Н. Топоров. Прусский язык. I-K. М., 1980. С. 216.
- J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 615.
- Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 87-88.
- J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 452.
- Литвина А. Ф., Успенский Ф. Б. Выбор имени у русских князей в X—XVI вв. Династическая история сквозь призму антропонимики. М., 2006. С. 40.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads