Карэльскі перашыек
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карэльскі перашыек — участак сушы паміж Фінскім залівам і Ладажскім возерам. Паўднёвай мяжой Карэльскага перашыйка лічыцца рака Нява, а паўночная мяжа праходзіць па лініі Выбарг — мяжа Ленінградскай вобласці і Карэліі.


Геаграфічна гэта тэрыторыя прыкладна паміж 61°21’ і 59°46’ паўночнай шыраты і 27°42’ і 31°08’ усходняй даўгаты. З поўначы на поўдзень працягласць перашыйка складае 150—180 км, з захаду на ўсход 55—110 км.
Найвышэйшы пункт Карэльскага перашыйка — гара Ківісюр'я[1], вышыня якой 203,7 м над узроўнем мора[2][3] (па даных пачатку XX стагоддзя — 206 м[4], паводле даных фінскіх даваенных тапографаў — 205 м[5], паводле даных Вялікай савецкай энцыклапедыі — 201 м[6]), размешчана непадалёк ад мястэчка Наважылава, ва ўрочышчы Каменная гара[7][8].
Адміністрацыйна тэрыторыя падзелена паміж Санкт-Пецярбургам (Курортны, Прыморскі, Выбаргскі, Калінінскі, Краснагвардзейскі і Неўскі (правы бераг) раёны Санкт-Пецярбурга) і Ленінградскай вобласцю (Прыазерскі, Выбаргскі і Усевалажскі раёны Ленінградскай вобласці).
Remove ads
Гл. тасама
Зноскі
- Д. И. Шитов. Карельский перешеек. Земля неизведанная. Часть 4: Восточный сектор. СПб., 2007. С. 54.
- Ліст карты [ P-36-121-В,Г] Васкелово. Маштаб: 1:50 000. Стан мясцовасці на 1986 год. Выданне 1987 г. (руск.)
- Ліст карты P-36-121-В-а,б Волчья. Маштаб: 1 : 25 000. (руск.) Квадрат 1146-1.
- Е. Л. Александрова. Санкт-Петербургская губерния. СПб., 2011. С. 559. ISBN 978-5-904790-09-7
- Лист карты [ 6700/10-30°-510/20 Raasuli]. Масштаб: 1 : 20 000. Состояние местности на 1933 год. Издание 1934 г. (руск.)
- Найвышэйшы пункт Карэльскага пярэсмыка . geocaching.su (9 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 14 студзеня 2011.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads