Карэл Фабрыцыус
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карэл Фабрыцыус (нідэрл. Carel Fabritius; ахрышчаны 27 лютага 1622 — 12 кастрычніка 1654) — галандскі мастак, адзін з самых таленавітых вучняў Рэмбранта. Заснавальнік дэлфцкай школы жывапісу. Вядома толькі 16 палотнаў Фабрыцыуса, якія з большай ці меншай верагоднасцю прыпісваюцца мастаку.
Remove ads
Біяграфія
Карэл Пітэрс нарадзіўся ў 1622 годзе ў Мідэн-Бемстэры каля Амстэрдама (цяпер частка абшчыны Бемстэр) у сям’і настаўніка. Па адной з версій, псеўданім «Фабрыцыус» (ад лац. faber — «цясляр») абумоўлены тым, што ў юнацтве Карэл навучаўся адпаведнаму рамяству. У пачатку 1640-х гадоў разам са сваім братам Барэнтам Фабрыцыусам вучыўся ў студыі Рэмбранта ў Амстэрдаме, працаваў спачатку ў гэтым горадзе, аднак у 1643 годзе, пасля смерці дваіх дзяцей і жонкі падчас яе трэціх родаў, вярнуўся ў Мідэн-Бемстэр.
У 1650 годзе зноў ажаніўся і пасяліўся ў Дэлфце, дзе праз два гады стаў майстрам гільдыі Св. Лукі. Паступова набыў папулярнасць у якасці майстра насценных роспісаў (не захаваліся), а таксама партрэтыста. У 32 гады загінуў пры выбуху парахавых складоў у Дэлфце, які разбурыў цэлы гарадскі квартал.
Remove ads
Зноскі
- RKDartists
- ECARTICO Праверана 12 ліпеня 2023.
- Carel Fabritius
- Carel Fabritius — 2009.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads