Карэнга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карэнга[2] (руск.: Каренга) — рака ў Забайкальскім краі Расіі, правы прыток р. Віцім (басейн Лены). Даўжыня 366 км, плошча басейна 10 100 км². Бярэ пачатак у Ябланавым хрыбце; цячэ ў міжгорнай катлавіне. Жыўленне пераважна дажджавое. Сярэдні расход за 180 км ад вусця 16,5 м³/с. Разводдзе (з мая па верасень) з рэзкімі ваганнямі ўзроўню. Перамярзае з канца лістапада да сярэдзіны красавіка.
Remove ads
Зноскі
- Geographic Names Server — 2018.
- карта Бураціі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Рака}}. |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads