Касавокасць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Касавокасць — стан вачэй, пры якім зрокавая лінія аднаго вока адхіляецца ад сумеснай кропкі фіксацыі (у бок носа — сыходная касавокасць, да скроні — разыходная касавокасць, радзей уверх ці ўніз). Касавокасць прыводзіць да страты бінакулярнага зроку.

Хуткія факты Касавокасць, МКХ-11 ...
Remove ads

Віды касавокасці

Адрозніваюць садружную і паралітычную касавокасць.

Пры садружнай касавокасці захоўваецца поўны аб'ём рухаў вочнага яблыка, вугал касавокасці пастаянны, дваенне адсутнічае. Бывае ад паніжэння зроку аднаго вока, анамалій рэфракцыі, ад парушэння акамадацыі і канвергенцыі, функцыям слабасці мышцаў вока, спадчыннай схільнасці да касавокасці. Часта пры касавокасці ўзнікае паніжэнне зроку ці слепата на адно вока.

Пры паралітычнай касавокасці абмежаваны ці адсутнічае рух вочных мышцаў, назіраецца дваенне адлюстравання (дыплапія), змена вугла касавокасці. Бывае ад паралічу або парэзу вочных мышцаў пры інфекцыйных хваробах і хваробах нервовай сістэмы.

Remove ads

Лячэнне

Пры садружнай касавокасці  — акуляры, спецыяльныя практыкаванні, хірургічнае лячэнне; пры паралітычнай — ліквідацыя асноўнай хваробы, хірургічнае.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads