Касалянка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касалянка, Касялянка, Перагонка — рака ў Слаўгарадскім і Кармянскім раёнах Гомельскай вобласці, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра). Даўжыня 34 км. Плошча вадазбору 352 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.
Пачынаецца каля паўднёва-заходняй ускраіны вёскі Малая Зімніца Слаўгарадскага раёна, вусце за 1 км на ў ад вёскі Ліцвінавічы Кармянскага раёна. Цячэ па паўднёва-заходняй ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны.
Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная, шырыня яе 0,9—1,5 км. Абалона ў вярхоўі забалочаная, ніжэй сухая, двухбаковая, яе шырыня 0,2—0,9 км. Рэчышча каналізаванае на працягу 17,5 км (выток — на 0,5 км вышэй за вусце ракі Бычанка), далей слаба меандруе. Шырыня ракі ў межань у сярэднім цячэнні 8—10 м, у ніжнім 3—5 м.
Remove ads
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads