Хабл (тэлескоп)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хабл (тэлескоп)
Remove ads

Касмічны тэлескоп «Хабл» (англ.: Hubble Space Telescope) — аўтаматычная абсерваторыя на арбіце вакол Зямлі, адпраўленая ў космас у 1990 годзе. «Хабл» — сумесны праект НАСА і Еўрапейскага касмічнага агенцтва. Тэлескоп названы ў гонар амерыканскага астранома Эдвіна Хабла.

Хуткія факты Арганізацыя:, Хвалевы дыяпазон: ...

Размяшчэнне тэлескопа ў космасе дае магчымасць рэгістраваць электрамагнітнае выпраменьванне ў дыяпазонах, у якіх зямная атмасфера непразрыстая; у першую чаргу — у інфрачырвоным дыяпазоне. Дзякуючы адсутнасці ўплыву атмасферы, распазнавальная здольнасць тэлескопа ў 7—10 разоў большая, чым у аналагічнага тэлескопа, размешчанага на Зямлі[1].

«Хабл» - адзіны касмічны тэлескоп, які абслугоўваецца астранаўтамі. Усяго было праведзена пяць экспедыцый па абслугоўванні і наладцы новага абсталявання.

Місія тэлескопа скончыцца пасля 2030 года[2]. Потым будзе запушчаны тэлескоп «Джэймс Уэб».

Remove ads

Зноскі

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads