Еўрапейскае касмічнае агенцтва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Еўрапейскае касмічнае агенцтва
Remove ads

Еўрапейскае касмічнае агенцтва (скарочана ЕКА; англ.: European Space Agency, ESA) — міжнародная арганізацыя, створаная ў 1975 годзе ў мэтах даследавання космасу.

Хуткія факты Еўрапейскае касмічнае агенцтва, Краіна ...

ЕКА складаецца з 22 сталых членаў, у некаторых праектах таксама бяруць удзел Славенія, Латвія і Канада.

Remove ads

Арганізацыя ЕКА

Штаб-кватэра Агенцтва знаходзіцца ў Парыжы. У Нордвейку (Нідэрланды) размешчаны Еўрапейскі цэнтр касмічных даследаванняў і тэхналогій. Еўрапейскі касмічны цэнтр кіравання размешчаны ў Дармштаце (Германія). У іншым германскім горадзе, Кёльне, размешчаны Еўрапейскі цэнтр астранаўтаў. Цэнтр назірання за Зямлёй і інфармацыйны цэнтр Еўрапейскага касмічнага агенцтва знаходзяцца ў Фраскаці пад Рымам (Італія). Для запускаў створаных касмічных апаратаў выкарыстоўваецца касмадром Куру ў Французскай Гвіяне. ЕКА мае кантактныя офісы ў Бельгіі, ЗША і Расіі і наземныя станцыі сачэння па ўсім свеце.

У агенцтве ўвесь час працуе 1907 чалавек (2005), а яго бюджэт складае 2977 мільёнаў еўра (2005).

Remove ads

Дзяржавы-удзельнікі і бюджэт

Членства і ўклад у ESA

Thumb
     Краіны-ўдзельнікі ESA     паводле ECS пагаднення     падпісалі Пагадненне аб Супрацоўніцтве
Thumb
     Краіны-ўдзельнікі ESA     Асацыяваныя ўдзельнікі     паводле ECS пагаднення     якія падпісалі Пагадненне пра Супрацоўніцтва

У гэтай табліцы прадстаўлена агульная інфармацыя пра краіны, якія ўваходзяць у ESA, і іх уклад.

Больш інфармацыі Дзяржава, Уваходжанне ...

Выдаткаванне і размеркаванне бюджэту

Бюджэт ESA складаў 2,977 млрд. € у 2005 годзе, 2,904 млрд. € у 2006, 3,018 млрд. € у 2008 і 3,600 млрд. € у 2009[10][11]. Кожныя 3-4 года члены ESA узгадняюць бюджэтны план на некалькі гадоў на канферэнцыі членаў ESA. Хоць план можа быць зменены, ён вызначае асноўны кірунак дзейнасці. Апошняя канферэнцыя была праведзена ў 2008 годзе, калі быў вызначаны бюджэт да 2012 года.

Як правіла краіны маюць уласныя касмічныя праграмы, якія па-рознаму ўзаемадзейнічаюць з ESA у фінансавым і арганізацыйным плане. Да прыкладу, французскае касмічнае агенцтва CNES мае бюджэт, які перавышае вылучаемыя ESA сродкі ўдвая. Існуюць таксама сумесныя праекты паміж ESA і нацыянальнымі касмічнымі агенцтвамі.

Пашырэнне

Уваходжанне ў ESA адбываецца у тры этапы. На першым этапе краіна падпісвае Пагадненне аб Супрацоўніцтве (англ.: Cooperation Agreement). Калі краіна жадае больш поўна супрацоўнічаць з ESA, яна падпісвае ECS пагадненне (англ.: European Cooperating State Agreement). Пагадненне дзейнічае на працягу пяці гадоў, па заканчэнні якіх краіна можа або пачаць перамовы аб поўным членстве, або падпісаць новае пагадненне.

Статус «ECS пагадненне» атрымалі 5 краін: Славенія, Латвія, Славакія, Літва і Балгарыя.

Статус «Пагадненне аб Супрацоўніцтве» атрымалі 5 краін: Кіпр, Мальта, Турцыя, Украіна і Ізраіль.[12] Статус назіральніка даецца краінам, якія разглядаюць патэнцыйную магчымасць супрацоўніцтва а ў далейшым і далучэнні да касмічнага агенцтва.

Магчымая кааперацыя з іншымі агенцтвамі

Існуюць планы да 2014 годзе зрабіць ESA агенцтвам Еўрасаюза[13].

Remove ads

Праекты ЕКА

  • Арыян — сямейства ракет-носьбітаў
  • Спейслэб — модуль для астранаўтаў, не адлучны падчас палёту караблёў ЗША «Спейс шатл»
  • Каламбус — першапачаткова праект асобнай арбітальнай станцыі, рэалізаваны ў выглядзе модуля МКС
  • ATV — аўтаматычны грузавы карабель
  • Джота АМС да каметы Галея
  • Гюйгенс — пасадачны модуль для Тытана (спадарожніка Сатурна) на АМС «Касіні» (сумесна з NASA)
  • Смарт-1 — АМС да Месяца
  • Разета — АМС да каметы
  • Марс-экспрэс — АМС да Марса
  • Венера-экспрэс — АМС да Венеры
  • BepiColombo — сумесная з JAXA АМС да Меркурыя
  • Дарвін — касмічны інфрачырвоны тэлескоп (распрацоўваецца да 2015 г.)
  • Gaia — касмічны тэлескоп (распрацоўваецца да 2011 г.)
  • Galileo — спадарожнікавая сістэма навігацыі, якая на гэты момант распрацоўваецца.
  • MetOp — метэаралагічныя спадарожнікі
  • YES і YES2 — спадарожнікі маладых інжынераў
  • Гермес — шматразовы крылаты пілатуемы касмічны карабель (адменены праект 1987—1993 гг.)
  • Вега — лёгкая ракета-носьбіт.
  • Саюз-СТ — замоўленая ў Расіі ракета-носьбіт для запускаў з Куру
  • CSTS — часткова-шматразовы бяскрылы пілатуемы касмічны карабель (распрацоўваецца да 2018 г.)

Праграмы ЕКА

ЕКА арганізоўвала і арганізоўвае праграмы фундаментальных касмічных даследаванняў:[14]

  • EURECA
    • Horizon 2000  (венг.),
    • Horizon 2000 plus
    • Cosmic Vision
  • Aurora

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads