Кастрышча

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кастры́шча[1] (трансліт.: Kastryšča, руск.: Кострище) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кашалёўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

На захадзе мяжуе з лесам.

Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 4 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 52 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На поўначы рака Ліпа і меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Буда-Кашалёва.

Планіроўка складаецца з дзвюх прамалінейных вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаваных двухбакова, няшчыльна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснавана ў канцы XVIII стагоддзя. Напачатку XIX стагоддзя невялікае паселішча з карчмой. У 1850 годзе ў складзе Кашалёўскага казённага маёнтка. З 1883 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы, вятрак. У 1909 годзе — 281 дзесяцін зямлі, у Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.

У 1929 годзе арганізаваны калгас. На фронце загінулі 32 жыхара мястэчка. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шарыбаўскі» (цэнтр — вёска Шарыбаўка).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 16 гаспадарак, 18 жыхароў.

Дынаміка

  • 1850 год — 15 двароў, 55 жыхароў.
  • 1897 год — 29 двароў, 203 жыхара (паводле перапісу).
  • 1909 год — 39 двароў, 278 жыхароў.
  • 1959 год — 265 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 16 гаспадарак, 18 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads