Кастрэ (воласць)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кастрэ (воласць)map
Remove ads

Кастрэ (эст.: Kastre vald) — воласць у Эстоніі ў складзе павета Тартумаа. Утворана ў 2017 годзе. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Курэпалу.

Хуткія факты Кастрэ, Краіна ...

Размешчана на паўднёвым усходзе Эстоніі. Плошча — 492,73 км², шчыльнасць насельніцтва на 1 студзеня 2024 г. склала 12,1 чал./км². Мяжуе з валасцямі Луун’я, Камбія, Рапіна, Пылва і Пейпсіяэрэ.

Па тэрыторыі воласці працякаюць рэкі Эмайыгі, Апна, Мыра, Савійыгі і інш. Найбуйнейшыя азёры воласці: Калі, Леэгу, Ахіярва, Аардла, Вынг’ярв. На тэрыторыі воласці знаходзяцца таксама азёры Аардла, Агалі, Мелістэ, Ійзаку, Крыймані, Пока і іншыя малыя азёры.

На тэрыторыі воласці знаходзіцца некалькі ахоўных дзяржавай прыродных аб’ектаў, сярод іх — ландшафтная вобласць пад назвай «Разора Калевіпоэга» (у арыг. — Kalevipoja künnivagu).

Remove ads

Зноскі

  1. Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 2 жніўня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q59640277'></a>
  2. Land and Spatial Development Board — 1990. Праверана 11 сакавіка 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5401570'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads