Кастрэ (воласць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кастрэ (эст.: Kastre vald) — воласць у Эстоніі ў складзе павета Тартумаа. Утворана ў 2017 годзе. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Курэпалу.
Размешчана на паўднёвым усходзе Эстоніі. Плошча — 492,73 км², шчыльнасць насельніцтва на 1 студзеня 2024 г. склала 12,1 чал./км². Мяжуе з валасцямі Луун’я, Камбія, Рапіна, Пылва і Пейпсіяэрэ.
Па тэрыторыі воласці працякаюць рэкі Эмайыгі, Апна, Мыра, Савійыгі і інш. Найбуйнейшыя азёры воласці: Калі, Леэгу, Ахіярва, Аардла, Вынг’ярв. На тэрыторыі воласці знаходзяцца таксама азёры Аардла, Агалі, Мелістэ, Ійзаку, Крыймані, Пока і іншыя малыя азёры.
На тэрыторыі воласці знаходзіцца некалькі ахоўных дзяржавай прыродных аб’ектаў, сярод іх — ландшафтная вобласць пад назвай «Разора Калевіпоэга» (у арыг. — Kalevipoja künnivagu).
Remove ads
Зноскі
- Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 2 жніўня 2025.
- Land and Spatial Development Board — 1990. Праверана 11 сакавіка 2018.
У артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads