Кастусь Цвірка

беларускі паэт, празаік, перакладчык, фалькларыст, этнограф. From Wikipedia, the free encyclopedia

Кастусь Цвірка
Remove ads

Кастусь Цвірка (нар. 28 сакавіка 1934(1934-03-28), Зялёная Дуброва, Старадарожскі раён) — беларускі паэт, перакладчык, гісторык, фалькларыст, этнограф, мовазнавец.

Хуткія факты Кастусь Цвірка, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). У 1958—1959 гадах выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёна. Быў літаратурным супрацоўнікам раённай газеты «Рудзенская праўда», рэдактарам на Беларускім радыё, старшым метадыстам рэспубліканскага Дома народнай творчасці, старшым інспектарам Упраўлення па распаўсюджванні друку Міністэрства сувязі БССР. У 1972 годзе скончыў аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР і з таго часу — навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. З 1981 года — старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва», з 1984 года — рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Полымя».

Кандыдат гістарычных навук (1972).

З 1995 года — кіраўнік і галоўны рэдактар праекта «Беларускі кнігазбор»[1].

Remove ads

Творчасць

Друкуецца з 1951 года. Аўтар зборнікаў паэзіі «Такія сэрцы ў нас» (1959), «Бягуць раўчукі» (1962), «Чарназём» (1967), «Каласы» (1975), «Сцежка дадому» (1980), «Хат вячысты дар» (1982), «Лодка долі тваёй» (1988) і інш. Аўтар кнігі «Слова пра Сыракомлю: Быт і культура беларусаў у творчасці „вясковага лірніка“» (1975). Піша і для дзяцей: кнігі вершаў і казак «Як Алесь згубіўся ў лесе» (1986), «Добрыя суседзі» (1988) і інш.

Аўтар мастацкіх нарысаў, звязаных з літаратурнымі мясцінамі Беларусі — «Дарога ў сто год» (1974), «Той курган векавечны» (1985), а таксама манаграфіі «Слова пра Сыракомлю» (1975). Суаўтар кнігі «Беларуская фалькларыстыка эпохі феадалізму» (1989) (разам з Г. Каханоўскім, Л. Малаш, 1989). Складальнік тома «Вяселле. Абрад» (1978), кнігі ўспамінаў пра З. БядулюЯ. Садоўскім, 1988), зборніка твораў Я. Чачота «Наваградскі замак» (1989)[2], зборніка «Філаматы і філарэты» (1998)[3].

Выступае ў друку з артыкуламі па культуры мовы.

Remove ads

Прызнанне

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads