Полымя (часопіс)

беларускі літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс From Wikipedia, the free encyclopedia

Полымя (часопіс)
Remove ads

«По́лымя» — літаратурна-мастацкi i грамадска-палiтычны часопіс. Выдаецца са снежня 1922 года ў Мінску штомесяц на беларускай мове. Найстарэйшае беларускае літаратурна-мастацкае выданне.

Хуткія факты «Полымя», Арыгінальная назва ...
Remove ads
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Вокладка часопіса № 1 за 1922 г.
Thumb
Супрацоўнікі часопіса «Полымя». 1926—1927 гг. Зверху стаяць (злева направа), першы рад: Аляксандр Цвікевіч, М. Грамыка, М. Шульман, Б. Быхоўскі, Міхась Зарэцкі, П. Арэшнікаў, Алесь Гурло, І. Герчыкаў; другі рад: Яз. Дыла (Н. Бываеўскі), М. Байкоў, Л. Каган, А. Шлюбскі, Іван Цвікевіч, Зм. Бядуля (Ясакар), У. Дзяржынскі, М. Мялешка; трэці рад (сядзяць): Яз. Лёсік, Якуб Колас (Тарас Гушча), праф. Ус. Ігнатоўскі, Цішка Гартны (Зм. Жылуновіч), Янка Купала, А. Баліцкі, праф. С. Вальфсон, праф. М. Грэдынгер; чацвёрты рад: Паўлюк Трус, Іл. Барашка, А. Александровіч, Ан. Вольны, Ніч. Чарнушэвіч, Янка Марук. З фондаў БДАМЛМ.

У стварэнні часопіса непасрэдны ўдзел прымалі Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны. Першую вокладку часопіса намаляваў мастак Міхась Філіповіч. Першыя дзесяць год (да 1932) часопісам кіравала рэдакцыйная калегія, у яе ўваходзілі Змітрок Бядуля, Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Усевалад Ігнатоўскі, Янка Купала, Якуб Колас, В. Нодэль, А. Сянкевіч, Міхась Чарот і інш.

У 1922—1924 гадах да № 3 (11) выданне Беларускага кааператыўна-выдавецкага таварыства «Савецкая Беларусь», у 1924 годзе з № 4 (12) — выданне Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, у 1932—1934 гадах (да № 5) — орган аргкамітэта Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР, з 1945 года — Саюза пісьменнікаў Беларусі[2]. У 1932—1941 гадах (да № 3[2]) выходзіў пад назвай «Полымя рэвалюцыі». У гады Вялікай Айчыннай вайны выданне часопіса было прыпынена. Адноўлены ў студзені 1945 года.

На старонках часопіса былі ўпершыню апублікаваны раманы «Людзі на балоце» Івана Мележа, «Птушкі і гнёзды» Янкі Брыля, «Сэрца на далоні» Івана Шамякіна і многія іншыя творы.

Remove ads

Сучаснасць

У 2002—2012 гадах уваходзіў у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва», потым у складзе выдавецкага дома «Звязда».

З 2021 года рэдакцыя часопіса ўвайшла ў штат выдавецтва «Мастацкая літаратура».

У часопісе друкуюцца творы беларускіх пісьменнікаў, пераклады твораў класікаў сусветнай літаратуры і сучасных пісьменнікаў замежных краін, артыкулы па пытаннях беларускай культуры і мастацтва, гісторыі, краязнаўства, эканомікі, грамадска-палітычнага і сацыяльнага жыцця Беларусі, рэцэнзіі.

Remove ads

Галоўныя рэдактары

Супрацоўнікі

У рэдакцыі працавалі ці працуюць шэраг беларускіх пісьменнікаў: Лідзія Львоўна Арабей (1967—1974), Алесь Марціновіч (з 2011), Барыс Пятровіч, Віктар Афанасьевіч Ракаў (1975-?), Уладзімір Пятровіч Саламаха, Ян Скрыган, Віктар Пятровіч Супрунчук (1983-?), Мікола Ткачоў, Андрэй Федарэнка, Хвядос Шынклер, Уладзіслаў Чаржынскі (1925) і іншыя.

Зноскі

  1. The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0130-8068
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q12131129'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q90'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q70460099'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads