Кастылья-дэ-Тэая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кастылья-дэ-Тэая
Remove ads

Кастылья-дэ-Тэая (ісп.: Castillo de Teayo) — археалагічны помнік дакалумбавай эпохі ў рэгіёне Ла-Уастэка на поўначы штата Веракрус, Мексіка. Пасля знікнення дакалумбавага горада ў наваколлях піраміды ўзнікла сучаснае паселішча, у гонар якога і названы помнік.

Хуткія факты Кастылья-дэ-Тэая, Краіна ...

Горад засялялі ў X—XII стагоддзях уастэкі. У канцы посткласічнага перыяду горад трапляе пад моцны ўплыў ацтэкаў, і да сярэдзіны XV стагоддзя, відаць, становіцца правінцыйнай калоніяй Ацтэкскай імперыі.

У цэнтры Кастылья-дэ-Тэая знаходзіцца піраміда вышынёй 11,3 метраў, досыць добра захаваная, з лесвіцай і збудаваннем на вяршыні.

Паходжанне назвы Тэая, Teayo невядома; паводле адной з гіпотэз, яно паходзіць з каранёў мовы наўатль tetl «камень» і ayotl «чарапаха»[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads