Касцяёўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Касцяё́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Касцяёва.

Хуткія факты Касцяёўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Высачанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Высачанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Лёзненскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 19 лютага 1958 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бабінавіцкага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: Глінкі, Забары, Касцяёва-Янава, Ордзеж, Рублева 2-е, Салаўёва і Сасновая Наспа.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads