Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Дамачава)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — мураваны каталіцкі храм у г.п. Дамачава Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Гісторыя

Пабудаваны ў першай палавіне 19 ст. з цэглы, дабудаваны ў другой палавіне 20 ст.
Архітэктура
Аўтэнтычны храм, помнік архітэктуры класіцызму. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам, які над працяглай пяціграннай апсідай пераходзіць у вальмавы. Да фасада далучаны прамавугольны нартэкс пад двухсхільным пакрыццём, трохвугольны франтон якога рытмуецца з франтонам фасада, завершаным па вуглах чатырохграннымі шатровымі пінаклямі. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі і прасценачнымі пілястрамі, апяразаны прафіляваным карнізам на дэнтыкулах[1].
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2017. Праверана 4 кастрычніка 2019.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads