Дамачава
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дамачава[2] — гарадскі пасёлак у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, за 52 км на поўдзень ад Брэста, за 3 км ад прыпыначнага пункта Дамачава, за 2 км ад аўтадарогі Брэст — Тамашоўка. Міждзяржаўны аўтадарожны і пасажырскі пункт пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь. Насельніцтва 1 222 чал. (2017)[3].
Remove ads
Гісторыя
Упершыню Дамачава згадваецца ў XVIII стагоддзі. Мясцовасць уваходзіла ў склад Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства. У 1788 годзе намаганнямі жыхароў Дамачава і навакольных вёсак пабудавана праваслаўная драўляная царква з капліцай.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дамачава апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Тут размяшчаўся кардонны пост, які кантраляваў выплату мытных падаткаў у сувязі з перасячэннем мяжы з Царствам Польскім.
У 1860 годзе мястэчка стала цэнтрам Дамачаўскай воласці Берасцейскага павета Гродзенскай губерні і маёнтка, якім валодаў князь Вітгенштэйн. У чэрвені 1861 года адбылося выступленне сялян супраць пана, якое было задушана ваеннай сілай. У 1863 годзе адкрыта народнае вучылішча. У XIX стагоддзі тут дзейнічалі каталіцкая капліца, царква і сінагога. Пракладанне чыгункі паспрыяла хуткаму эканамічнаму развіццю паселішча.
У 1905 годзе на месцы старога храма пабудавана драўляная праваслаўная Лукінская царква. Працавалі ўчастак сельскага ўрача, лячэбніца, валасны фельчар, раз у год дзейнічаў прызыўны ўчастак па воінскай павіннасці. Тут размяшчаліся ўчасткі судовых следчых, міравых пасрэднікаў, судова-міравой акругі, паліцэйскіх ураднікаў.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Дамачава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Берасцейскага павета Палескага ваяводства.
У 1939 годзе Дамачава ўвайшло ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 года атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і стала адміністрацыйным цэнтрам Дамачаўскага раёна. Перад вайной у пасёлку жылі больш за 3000 яўрэяў, складаючы амаль усё насельніцтва.
У Вялікую Айчынную вайну з 22 чэрвеня 1941 года да 23 ліпеня 1944 года пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Гета ў Дамачаве існавала з лістапада 1941 да верасня 1942 года, да моманту вызвалення Дамачава ў жывых засталося толькі 10 яўрэяў.
З 1956 года ў Брэсцкім раёне. 7 лютага 1967 года да гарадскога пасёлка далучаны пасёлак чыгуначнай станцыі Жалезная[4].
- Мястэчка на старых здымках
- Вуліца
- Касцёл
- Касцёл, з боку апсіды
- Царква
Remove ads
Насельніцтва

- XIX стагоддзе: 1830 год — 129 муж., з іх духоўнага саслоўя 1, мяшчан-хрысціян і сялян 128[5]; 1891 год — 1149 чал.[6]; 1897 год — 1163 чал.
- XIX стагоддзе: 1921 год — 1504 чал.[7]; 1995 год — 1,3 тыс. чал.[8]
- XXI стагоддзе: 2006 год — 1,3 тыс. чал.[9]; 2008 год — 1,2 тыс. чал.; 2016 год — 1 221 чал.[10]; 2017 год — 1 222 чал.[3]
Адукацыя
У Дамачаве працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.
Медыцына
Медыцынскія паслугі аказвае бальніца.
Культура
Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэка. Раней дзейнічаў і кінатэатр.
Remove ads
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай і мясцовай прамысловасці.
Славутасці
- Каплічка
- Касцёл Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (XIX стагоддзе)
- Крыж у памяць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага
- Свята-Лукінская царква (1905) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000082
- Брацкая магіла (1944) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000081
Вядомыя асобы
У 1927—1932 гадах у Дамачаве служыў пробашчам вядомы беларускі дзеяч кс. Пётр Татарыновіч[11].
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads