Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Самара)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса — каталіцкі храм, які знаходзіцца ў Самары. Храм з’яўляецца прыходам Сярэднепаволжскага дэканата Епархіі Святога Клімента з цэнтрам у Саратаве.
У пачатку 1890-х гадоў самарская каталіцкая абшчына сабрала сродкі для пакупкі ўчастка зямлі і пабудавала на ім драўляны касцёл. У 1902 годзе пачалося будаўніцтва мураванага будынка па праекце маскоўскага архітэктара Тамаша Багдановіча. Будаўніцтва працягвалася па 1906 год і каштавала прыкладна 80 тысяч рублёў. Будаўніцтва вялі ніжагародскія муляры пад кіраўніцтвам Аляксандра Шчарбачова.
Асвячэнне храма адбылося 12 лютага 1906 года. Храм дзейнічаў да 20-х гадоў XX стагоддзя. У 30-х гадах храм быў зачынены і разрабаваны, у 1941 годзе ў ім размясціўся краязнаўчы музей.
У 1991 годзе будынак быў перададзены каталіцкай абшчыне. Да 1996 года храм быў адрэстаўраваны і паўторна асвечаны ў гонар свята Найсвяцейшага Сэрца Ісуса. 31 мая 2000 года на шпілі храма былі вернуты крыжы.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

