Тамаш Восіпавіч Багдановіч-Дваржэцкі
архіктэктар і выкладчык (1859—1920) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тамаш Восіпавіч Багдановіч-Дваржэцкі (руск.: Фома Осипович Богданович-Дворжецкий, польск.: Tomasz Bohdanowicz-Dworzecki; 1859, Віцебск — 1920, Масква) — архітэктар і выкладчык беларускага паходжання, які дзейнічаў за часамі Расійскай імперыі ў Маскве. Акадэмік Імператарскай Акадэміі мастацтваў.
Remove ads
Біяграфія
З роду Дваржэцкіх (Дварэцкіх)-Багдановічаў, нарадзіўся ў Віцебску. У 1879—1885 гадах вучыўся ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу. У 1882 годзе атрымаў узнагароды Акадэміі мастацтваў: вялікую і малую срэбныя медалі[1]. У 1883 годзе скончыў курс навук Акадэміі мастацтваў. У 1884 годзе ўзнагароджаны залатым медалём за праграму «Праект мужчынскага манастыра» і ў 1885 годзе вялікім залатым медалём за праграму «Вялікакняжацкі палац у сталіцы». У 1885 годзе атрымаў званне класнага мастака архітэктуры 1-й ступені[2], у тым жа годзе быў адпраўлены за граніцу Расійскай імперыі як пенсіянер Акадэміі мастацтваў. Быў у Венецыі да 1890 года[3][4].
Акадэмік архітэктуры з 1890 года, з 1892 года ад’юнкт-прафесар Акадэміі мастацтваў (звыш штату)[2]. З 1893 года выкладаў у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Настаўнік архітэктара Канстанціна Мельнікава. З 1899 года быў сябрам Архітэктурна-тэхнічнай рады Будаўнічага адзела Маскоўскай гарадской управы[5][6]. Уваходзіў у склад Конкурснага сходу Строганаўскага вучылішча[7], быў захавальнікам мастацка-прамысловага музея пры вучылішчы[8]. Сябра Маскоўскага архітэктурнага таварыства. Жыў ва ўва ўласнай гарадской сядзібе на Малым Уласьеўскім завулку, 8[9].
У 1901 годзе ўзнагароджаны ордэнам Святога Станіслава 3-й ступені[10].
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ўваходзіў у склад Тэхнічнай рады Будаўнічага аддзела Савета раённых дум Масквы, кіраваў VI і VII раёнамі[11].
Remove ads
Праекты і пабудовы
Масква

- Віндаўскі (Рыжскі) вакзал (назіранне за будаўніцтвам, паводле праекта Станіслава Бржазоўскага). Рыжская плошча, 2 (1897—1902)
- Помнік Аляксандру II (удзел у будаўніцтве, паводле праекта Аляксандра Памяранцава)[12]. Прэчысценская набярэжная (1900—1912, знесены ў 1918)
- Дом бясплатных кватэр імя Бахрушыных для ўдоў і сірот (сумесна з Карлам Гіпіусам). Сафійская набярэжная, 28 (1902)
- Каталіцкі Архікафедральны сабор Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Малая Грузінская вуліца, 27/13 (1911)[13]
- Уласная гарадская сядзіба. Малы Уласьеўскі завулак, 8
Іншыя гарады

Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спаслылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads