Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса i Святога Андрэя Баболі (Мінойты)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса i Святога Андрэя Баболі (Мінойты)map
Remove ads

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса i Святога Андрэя Баболі знаходзіцца на ўсходняй ускраіне в. Мінойты Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Дзейнічае.

Хуткія факты Краіна, Вёска ...
Remove ads

Гісторыя

У 1920-я гады ў Мінойтах арганізавалася каталіцкая супольнасць, намаганнямі і на сродкі якой вёскі з 1927 года пачалося будаўніцтва касцёла, які спачатку атрымаў статус філіяльнага ад лідскай парафіі. Святыня пабудавана з дрэва без асаблівых стылёвых архітэктурных рыс. У 1929 годзе тут ужо была заснавана самастойная парафія. Касцёл быў асвечаны 28 ліпеня 1929 года пад падвойным тытулам — Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і св. Андрэя Баболі.

Касцёл дзейнічаў і пры савецкай уладзе, хоць часам без сталага пробашча.

Remove ads

Архітэктура

Касцёл уяўляе сабой трохнававую аднавежавую святыню, накрытую двухсхільным металачарапічным дахам, над алтаром — шатровая сігнатурка. Над галоўным фасадам узвышаецца чацверыковая шатровая вежа-званіца. Уваход пазначаны прытворам.

Кожны з нефаў перакрыты цыліндрычным падшыўным дашчатым скляпеннем. У касцёле тры алтары: галоўны і левы бакавы — тытульныя, прысвечаныя адпаведна Найсвяцейшаму Сэрцу Пана Езуса і св. Андрэю Баболі, трэці алтар — Святой Сям’і — змешчаны ў каменнай (газасілікатныя блокі пад тынкам) капліцы, прыбудаванай у 1990-х гадах падчас капітальнага рамонту святыні.

Асобна ад святыні ў 1990-х гадах была пастаўлена каркасная металічная вежа-званіца.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads