Гродзенская дыяцэзія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гродзенская дыяцэзія
Remove ads

Гро́дзенская дыяцэ́зія — каталіцкая дыяцэзія (епархія) ў Беларусі. Утворана 13 красавіка 1991, уваходзіць у склад Мінска-Магілёўскай мітраполіі. Займае тэрыторыю Гродзенскай вобласці. Цэнтр у Гродне. Аб’ядноўвае Астравецкі, Ашмянскі, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, два Гродзенскіх (Усход і Захад), Дзятлаўскі, Іўеўскі, Лідскі, Мастоўскі, Навагрудскі, Радунскі, Сапоцкінскі, Смаргонскі, Слонімскі і Шчучынскі дэканаты. Да дыяцэзіі адносіцца Гродзенская семінарыя.

Хуткія факты Гродзенская дыяцэзія, лацінскі абрад ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя

Гродзенская дыяцэзія была заснавана Папам Янам Паўлам II 13 красавіка 1991 года. У Буле «Qui Operam» Пантыфік адзначае: «На вечную памяць перадаём гэтую справу, каб у Саюзе Савецкіх Рэспублік быў адноўлены каталіцкі Касцёл, для духоўнай карысці супольнасці католікоў лацінскага абраду, што пражываюць у Гродзенскай акрузе ў Рэспубліцы Беларусь».

Катэдрай біскупа стаў гродзенскі касцёл св. Францішка Ксаверыя, які 17 сакавіка 1991 года была ўзведзена ў ранг малой базілікі.

У 1991 годзе ў яе склад увайшло 119 парафій, якія належалі да даваеннай Віленскай архідыяцэзіі, 4 парафіі — да Пінскай дыяцэзіі і 7 парафій — да Ломжынскай. У межах новай дыяцэзіі аказалася каля 900 тысяч жыхароў, з якіх каля паловы дэкларавалі сваю прыналежнасць да каталіцкага Касцёла.

З 1993 года парафіі дыяцэзіі, паводле праекта кс. праф. Тадэвуша Крахеля, былі аб’яднаны ў 15 дэканатаў, а з 1997 года — у 16. Беручы пад увагу аддаленыя тэрыторыі некаторых парафій і дэканатаў ад сталіцы дыяцэзіі, біскуп заснаваў у 2007 годзе 2 душпастырскія акругі дыяцэзіі: Гродзенскую і Лідскую.

Remove ads

Дэканаты

Навучальныя ўстановы

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads