Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (Гродна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці — мураваны каталіцкі храм у горадзе Гродна. Знаходзіцца на вуліцы Рэпіна, 2.
Remove ads
Гісторыя
Капліца

Гісторыя мясцовай парафіі пачалася ў 1818 годзе, калі генерал Маўрыкій дэ Ласі пабудаваў ва ўласным маёнтку Аўгустовак мураваную капліцу ў стылі класіцызму. Яна была асвечана 29 чэрвеня 1818 года як капліца святых апосталаў Пятра і Паўла.
20 снежня 1818 года па распараджэнні магілёўскага архібіскупа Станіслава Богуш-Сестранцэвіча пры капліцы была заснавана філія парафіі гродзенскіх францысканцаў. Праз год Маўрыкій дэ Ласі перадаў капліцу айцам францысканцам.
Капліца ўяўляла сабой кубападобную ратонду пад паўсферычным купалам. Інтэр’ер меў круглы план. У галоўным алтары быў змешчаны абраз Маці Божай у пазалочанай раме, па баках знаходзіліся абразы святога Пятра (злева) і святога Паўла. Над уваходам былі зроблены хоры на 4-х слупах.
Пры савецкай уладзе капліца была закрыта і разрабавана. У сярэдзіне 1990-х гадоў гродзенскія айцы францысканцы пачалі аднаўляць капліцу. У адноўленай капліцы пачалі адпраўляць святую імшу, аднак у хуткім часе тут з’явіўся грыбок і службы перанеслі у часовую капліцу.
Касцёл
Увосень 1997 года ў якасці часовай капліцы было рэканструявана былое сховішча будаўнічых матэрыялаў побач з капліцай.
10 студзеня 1998 года гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч уласным дэкрэтам заснаваў новую парафію.
Парафія хутка расла і ў пачатку ХХI стагоддзя востра стала пытанне аб будаўніцтве касцёла. Доўгі час мясцовыя ўлады не давалі дазволу, і пасля пратэстнай акцыі, якая доўжылася з 1 па 6 снежня 2006 года, быў атрыманы ліст аб дазволе на будаўніцтва касцёла[1].
На 2019 год касцёл цалкам збудаваны і вядуцца ўнутраныя працы[2].
Remove ads
Пробашчы
- Аляксандр Шэмет.
Зноскі
- КОСТЕЛ ПРЕСВЯТОЙ ДЕВЫ МАРИИ МИЛОСЕРДИЯ В ГРОДНО(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2022. Праверана 27 студзеня 2020.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads