Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар кармелітаў (Чавусы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар кармелітаў (Чавусы)map
Remove ads

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар кармелітаў — колішні рымска-каталіцкі сакральны комплекс у горадзе Чавусы Магілёўскай вобласці.

Хуткія факты Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар кармелітаў, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Кляштар кармелітаў быў заснаваны Мікалаем Казімірам Падбіпентам у 1653 годзе. Усе пабудовы першапачаткова былі драўлянымі. У 1747 годзе быў узведзены мураваны будынак храма і комплекс жылых кляштарных пабудоў.

У 1803 годзе пры кармеліцкім кляштары дзейнічала вучылішча, у якім навучалася 40 хлопчыкаў.

Пасля паўстання 1830—1831 гадоў быў закрыты (1832 год), а манахі выгнаны. Кляштар без жылых памяшканняў быў перададзены пад новы касцёл[1].

Пасля паўстання 1863—1864 гадоў касцёл быў закрыты і знаходзіўся ў запусценні. У 1868 годзе будынак касцёла быў перададзены пад юрысдыкцыю праваслаўнай царквы і быў асвечаны як Уваскрасенскі сабор.

Пры савецкай уладзе ў 1930-я гады сабор быў перааснашчоны ў клуб. А ў часы Другой сусветнай вайны храм быў зруйнаваны.

Цяпер на месцы былога кармеліцкага касцёла размяшчаецца рэстаран «Верасы»[2].

Remove ads

Архітэктура

Касцёл і кляштар уяўлялі сабою манументальныя пабудовы ў стылі сталага барока. Дамінантай кампазіцыі была вялікая купальная трохнефавая базіліка. Галоўны фасад храма чляніўся па вертыкалі на тры ярусы, якія дынамічна звужаліся адзін да аднаго ўверх. Па баках ён быў фланкіраваны дзвюма барочнымі вежамі, прарэзанымі высокімі паўцыркульнымі вокнамі. Будынкі кляштара дамыкаліся да касцёла, былі двухпавярховымі з простым архітэктурным дэкорам[3].

Remove ads

Святары[4]

  • Геранім Будрыс
  • 1910-я — Валяр’ян Мацкевіч
  • 1914 — Ян Дамінікавіч Сянкевіч
  • 1923—1927 — Мікалай Канцэвіч
  • 1927—1928 — Юзаф Станіслававіч Лук’янін
  • 1928—1936 — Павел Мацвеевіч Казюнас

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads