Чавусы

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Чавусыmap
Remove ads

Ча́вусы[3] (трансліт.: Čavusy) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Чавускага раёна, на р. Бася. За 41 км ад г. Магілёў, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Чавусы на лініі Магілёў — Крычаў. Вузел аўтадарог на Магілёў, Крычаў, Мсціслаў, Чэрыкаў. Насельніцтва — 9 690 чал. (2025)[4].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

У варыянце назвы «Чавусы» гук -в- з’яўляецца пазнейшым і ўстаўным, які, згодна з беларускім вымаўленнем, раздзяляе два галосныя, калі другі з іх -у-. Больш аўтэнтычным з’яўляецца варыянт «Чаусы».

М. Бірыла прозвішча Чавус параўноўваў з рэгіянальным чавус, чаус «чыгун», турэцкім чавуш «сержант, унтэр-афіцэр»[5].

Ад цюркскага чаус «ніжэйшы военачальнік, дробнапамесны дваранін» прапаноўваў выводзіць назву Чавусаў географ В. Жучкевіч. Сярод паслоў крымскага хана ў Рэч Паспалітую (XVI в.) быў і мірза Чаус, што адлюстравана і ў літаратуры (раман Г. Сянкевіча «Агнём і мячом»)[6]. Прапаноўвалі таксама выводзіць назву з цыганскай мовы, у якой «чавус» нібыта значыць «намёт»[7]. Аднак па-цыганску «намёт» (палатка, шацёр) — «цэра»[8].

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Гістарычны герб

Першы пісьмовы ўпамін пра вёску Чавусавічы[9] датуецца 1581. З 1589 яны ўваходзілі ў склад Магілёўскай эканоміі. У 1604 паселішча атрымала статус горада.

12 жніўня 1634 кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Чавусам Магдэбургскае права і герб: «у блакітным полі на белым кані Св. Марцін з мячом у руцэ, на плячах чырвоны плашч»[10]. На 1648 тут было 176 дымоў[9].

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667) Чавусы апынуліся ў цэнтры ваенных дзеянняў, маскоўскія войскі акупавалі і спустошылі мясціну. З вясны 1656 тут размяшчалася рэзідэнцыя казацкага палкоўніка І. Нячая. Увосень 1660 войскі Вялікага Княства Літоўскага вызвалілі Чавусы. На 1676 тут было 109 будынкаў.

У часы Вялікай Паўночнай вайны ў 1708 Чавусы разрабавалі шведскія войскі. На 1737 у горадзе дзейнічалі 3 царквы, меўся мытны пункт, дзясятую частку жыхароў складалі рамеснікі. У 1770-я тут было больш за 420 дамоў, штогод праводзіўся кірмаш[9].

Расійская імперыя

Thumb
Праект перапланіроўкі Чавусаў 1839 года
Thumb
Ратуша, чарцёж другой паловы XIX ст.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Чавусы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам павета Магілёўскай, пазней Беларускай губерні. У 1778 расійскія ўлады зацвердзілі план забудовы горада і надалі яму новы герб. З 1789 пачало працаваць 2-класнае павятовае вучылішча. На 1803 у Чавусах быў 461 будынак, дзейнічалі касцёл пры кляштары кармелітаў і 4 царквы. На 1825 — 569 дамоў, 5 цэркваў, 30 крам, штогод праводзіліся 2 кірмашы. На 1829 — 584 дамы, дзейнічалі касцёл, 4 царквы, 6 сінагог. У 1839 працавала палатняная мануфактура. На 1840 — 4 мураваныя і 808 драўляных дамоў, працавалі 26 крам і 23 карчмы, штогод праводзіліся 2 кірмашы.

У 1860 у Чавусах было 676 двароў, дзейнічалі 4 царквы, 2 сінагогі і 7 іўдзейскіх малітоўных дамоў, працавалі бальніца, 2-класнае павятовае і прыходскае вучылішча, 73 крамы, аптэка. 12 жніўня 1881 пачала працаваць тэлеграфная станцыя. У 1901 адкрылася 3-класнае гарадское вучылішча, на 1904 — працавала 41 прамысловае і 41 рамеснае прадпрыемствы, бальніца на 24 ложкі, друкарня, бібліятэка-чытальня, штогод праводзілася чатыры кірмашы.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Чавусы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Чавусы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёна Магілёўскай вобласці. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да чэрвеня 1944 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

13 чэрвеня 2002 года ў склад Чавус уключана вёска Забалацце[11].

3 студзеня 2005 адбылося афіцыйнае зацверджанне герба Чавусаў[12]. З невядомых прычын улады выбралі пазнейшы расійскі, а не гістарычны герб часоў Вялікага Княства Літоўскага.

Remove ads

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, будматэрыялаў, першаснай апрацоўкі лёну прамысловасці. Гасцініца[23].

  • ААТ «Чавускі масларобна-сыраробны завод»
  • ПУП «Чавускі камбінат кааператыўнай прамысловасці»
  • ААТ «Чавускі завод жалезабетонных вырабаў»
  • РУВП «Чавускі льнозавод»

Культура

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі, Чавускі гісторыка-краязнаўчы музей.

Адукацыя

У Чавусах працуюць 2 сярэднія, спартыўная базавая школы, школа-інтэрнат, школа мастацтваў.

Забудова

У Чавусах налічваецца 94 вуліцы і 49 завулкаў. Рака і аўтамагістраль Магілёў — Чэрыкаў падзяляюць сучасны горад на 4 планіровачныя раёны. У забудове пераважаюць дамы сядзібнага тыпу, таксама ўтварыўся мікрараён з 2—5-павярховымі пабудовамі.

Славутасці

Thumb
Чыгуначная станцыя

Страчаная спадчына

Remove ads

Вядомыя асобы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads