Касцёл Святога Ільі (Ураджайная)
мураваны каталіцкі храм у вёсцы Ураджайная Глыбоцкага раёна From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Святога Ільі — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Ураджайная Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Парафія ў населеным пункце Ураджайная была зарэгістравана ў 1995 годзе. Касцёл пабудаваны ў 2005 годзе з бутавага каменю і цэглы ў цэнтры вёскі на вуліцы Ураджайная, 21.
Архітэктура
Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. У фасад урэзана 4-гранная вежа-званіца, завершаная спічастым шатром. Трансепт на бакавых фасадах адзначаны кампазіцыйнымі трохвугольнымі франтонамі. Паліхромная бутавая муроўка сцен расчлянёна арачнымі аконнымі праёмамі, выкладзенымі цэглай гарызантальнымі цягамі і прасценачнымі лапаткамі[1].
Капліца

У цэнтры паселішча ў канцы XX стагоддзя была пастаўлена цагляная капліца — твор народнай творчасці. Вырашана невысокай чатырохграннай тумбай пад паўкруглым завяршэннем. На франтальнай грані прамавугольна зашклёная ніша для абраза. З тыльнага боку пастаўлены драўляны крыж.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads