Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Магілёў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Касцёл Святога Антонія Падуанскага — мураваны каталіцкі храм у Магілёве. Знаходзіцца на скрыжаванні праспекта Шміта і вуліцы Астроўскага.

Хуткія факты Касцёл Святога Антонія Падуанскага, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Рэшткі касцёла Святога Антонія Падуанскага

Гісторыя парафіі пачынаецца ў XVII стагоддзі, калі ў 1687 годзе прыбылі бернардзінцы па запрашэнню фундатараў Тэадора Ржавуцкага і Міхала Пятуцкага. У 1702 годзе быў пабудаваны першы драўляны касцёл св. Антонія. У 1708 годзе касцёл згарэў, і на яго месцы ў 1720-я гады быў пабудаваны новы каменны касцёл. У 1957 годзе касцёл быў разабраны.

Thumb
Касцёл Святога Антонія Падуанскага станам на 10 ліпеня 2018 года

Парафія ўзнавіла сваю дзейнасць у 2002 годзе, ахапляючы тэрыторыю Задняпроўя. У 2004 годзе ў Магілёў прыбылі кларэтыны і ўзяліся за падрыхтоўку дакументаў, каб распачаць будаўніцтва новага касцёла. У 2007 годзе была пабудавана часовая капліца з класам для заняткаў.

У 2008 годзе была распачата будаўніцтва новага касцёла св. Антонія, але ў іншым месцы. У 2010 годзе быў завершаны нулявы цыкл. У 2017 годзе былі выведзены сцены і распачата будаўніцтва вежы. У 2018 годзе быў пакладзены дах і распачаты ўнутраныя аздабленчыя працы.

Пры парафіі дзейнічаюць розныя суполкі і касцёльныя рухі: Хатні Касцёл, Жывы Ружанец, Легіён Марыі, Дзіцячы Легіён Марыі[1].

Remove ads

Архітэктура

Архітэктарам касцёла з’яўляецца Сяргей Варанец.

Па плане вышыня адзінага нефа касцёла дасягне 40 метраў. У пабудаваным будынку плануецца стварыць цэнтр каталіцкага жыцця, на першым паверсе змясцуюцца сталовая для бедных, школа, бібліятэка[2].

Пробашчы парафіі

  • Ежы Вяжхоўскі.
  • Віталь Чабатар.

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads