Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
рымска-каталіцкая дыяцэзія ў Беларусі, галоўная дыяцэзія Мінска-Магілёўскай мітраполіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія — каталіцкая архідыяцэзія ў Беларусі. Утворана 13 красавіка 1991 года аб’яднаннем Мінскай і Магілёўскай архідыяцэзій. Займае тэрыторыю Мінскай і Магілёўскай абласцей (першапачаткова — таксама і Віцебскай, на тэрыторыі якой у 1999 была ўтворана асобная Віцебская дыяцэзія), уваходзіць у склад Мінска-Магілёўскай мітраполіі.
Remove ads
Гісторыя

Першым Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім быў прызначаны Казімір Свёнтак. З 1999 года да 2003 год дапаможным біскупам архідыяцэзіі быў Кірыл Клімовіч, у снежні 2004 года на гэту пасаду быў пастаўлены Антоній Дзям’янка.
14 чэрвеня 2006 года Папа Бенедыкт XVI прыняў прашэнне кардынала Свёнтка аб вызваленні ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй і прызначыў Антонія Дзям’янку апостальскім адміністратарам.
21 верасня 2007 года Папа Бенедыкт XVI прызначыў архібіскупам Мінска-Магілёўскім Тадэвуша Кандрусевіча. З дня яго кананічнага ўступлення на пасаду (10 лістапада таго ж года) да 2012 года Антоній Дзям’янка з’яўляўся Генеральным вікарыем архідыяцэзіі.
3 студзеня 2021 года Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сышоў у адстаўку, Папа Францыск прызначыў апостальскім адміністратарам Казіміра Велікасельца. 14 верасня 2021 года Папа Францыск сваёю булаю прызначыў архібіскупам-мітрапалітам Іосіфа Станеўскага.
Remove ads
Дэканаты
- Бабруйскі дэканат
- Барысаўскі дэканат
- Валожынскі дэканат
- Вілейскі дэканат
- Магілёўскі дэканат
- Маладзечанскі дэканат
- Мядзельскі дэканат
- Нясвіжскі дэканат
- Стаўбцоўскі дэканат
г. Мінск і Мінскі раён
Навучальныя ўстановы
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads