Касцёл Святога Казіміра (Магілёў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фарны касцёл, або касцёл Святога Казіміра — касцёл у Магілёве, размешчаны ў Нагорскім пасадзе, па адрасе вул. Болдзіна, 3. Помнік архітэктуры пач. 17—19 ст. Пабудаваны ў 1604 годзе па фундацыі караля Жыгімонта III, які быў уладальнікам гарадской зямлі ў Магілёве. У 1810 годзе касцёл перабудаваны ў стылі класіцызму.
Remove ads
Архітэктура
Мураваны 1-нефавы прамавугольны ў плане храм з бакавымі прыбудовамі і 5-граннай алтарнай апсідай. Усходні і заходні фасады вырашаны ў выглядзе класічных порцікаў. Аб’ём завершаны драўляным купалам на нізкім барабане. Хоры, дзе размяшчаўся 7-галосны арган, падтрымліваліся 4 драўлянымі слупамі. Тры алтары былі ўпрыгожаны драўлянай скульптурай. Захаваўся часткова, зараз тут складское памяшканне РУП «Белтэлекам».
- Фарны касцёл на старых здымках
- Агульны выгляд
- Порцік
- Інтэр'ер
- Алтар
Remove ads
Літаратура
- А. М. Кулагін, Каталіцкія храмы на Беларусі. — Мн, «Беларуская энцыклапедыя», 2000. С.186
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святога Казіміра (Магілёў)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads