Касцёл Святога Лаўрэна (Ушачы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Святога Лаўрэна (Ушачы)map
Remove ads

Касцёл Святога Лаўрэна — каталіцкі храм у г.п. Ушачы Віцебскай вобласці.

Хуткія факты Касцёл Святога Лаўрэна, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Будаўніцтва касцёла ў 1913 годзе

У 1716 г. падваявода полацкі Геранім Жаба разам з жонкай заснавалі касцёл і кляштар дамініканцаў. У 1787 г. манахі-дамініканцы ўзвялі 2-павярховы мураваны кляштар, заклалі 6-класную школу-вучылішча (дзейнічала да 1839). Інтэр’ер храма быў распісаны фрэскамі адным з ксяндзоў-дамініканцаў. У 1863 г. касцел і кляштар закрыты, будынкі часткова разбураны, усё літургічнае начынне перанесена ў касцёл в. Селішча. Энергічныя намаганні парафіян (каля 1600 чалавек) па вяртанню касцёла пачалі здзяйсняцца з 1905 г. пасля прыняцця ўрадам талерантнага закона, але не далі жадаемых вынікаў. Быў атрыманы дазвол на будаўніцтва новага храма (пачата ў 1908 г.). Сродкі вылучаны Рэутам (14 тыс. руб.), Івашэўскай, а таксама ўладамі (9 тыс. руб.). Будаўніцтва закончана ў 1913 г.

Thumb
Касцёл з вежамі ў 1920-я гг.

Перад рэвалюцыяй 1917 г. у парафіі налічвалася 1600 вернікаў. Пасля рэвалюцыі на працягу некаторага часу ў мястэчка прыязджаў адпраўляць св. Імшу ксёндз з Лепеля. Закрыты храм быў у 1932 годзе.

У 1994 г. парафія св. Лаўрэнція адрадзілася. У 2001 г. ва Ушачах быў прызначаны пастаянны пробашч і перададзена пляцоўка з касцёлам, які пачалі аднаўляць. 24 кастрычніка 2004 г. біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін урачыста асвяціў адбудаваную святыню.

Remove ads

Архітэктура

Архітэктура мураванага храма вырашана ў стылі неаготыкі. Адносіцца да тыпу 2-вежавых 1-нефавых храмаў з 3-граннай апсідай. Гатычны характар будынку надаюць высокія стральчатыя аконныя праёмы, ступеньчатыя контрфорсы, аркатурны фрыз, фіялы.

Інтэр’ер

Вельмі шанаваўся маляваны на палатне абраз «Найсвяцейшая Дзева Марыя» ў сярэбранай рызе.

Галерэя


Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads