Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (Міхалішкі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (Міхалішкі)map
Remove ads

Касцёл Святога Міхаіла Арханёла ў Міхалішках — помнік сармацкага барока Вялікага Княства Літоўскага. Над ім працавалі запрошаныя для гэтага архітэктар Крыштаф Пэнс і скульптар П’етра Перці.

Хуткія факты Касцёл Святога Міхаіла Арханёла, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Касцёл Св. Міхаіла Арханёла, 1871
Thumb
Касцёл Св. Міхаіла Арханёла, 1910
Thumb
Касцёл Св. Міхаіла Арханёла, да 1918

Касцёл узведзены ў 1653 г. паводле праекта віленскага архітэктара-бельгійца Крыштафа Пенса на месцы папярэдняга драўлянага храма. Будаўніцтва вялося на замову Цыпрыяна Паўла Бжастоўскага.

Архітэктура

Касцёл двухвежавы, аднанефавы. Да прамавугольнага ў плане асноўнага аб’ёму з паўночнага ўсходу прымыкае пяцігранная апсіда з дзвюма невысокімі сакрысціямі. Асноўны аб’ём накрыты двухсхільным дахам з вальмамі над апсідай. Галоўны фасад падзелены на два ярусы простым карнізам, завершаны чацверыкамі вежаў з чатырохсхільнымі шатровымі дахамі і атыкавым франтонам паміж імі. Нязначны перапад вышынь зальнай часткі, апсіды і вежаў стварае ступеньчатасць сілуэта будынка. Пры ўваходзе невысокі паўкруглыаб’ём накрыты конусападобным дахам. Сцены прарэзаны вокнамі з паўцыркульнымі завяршэннямі і раскрапаваны філянговымі нішамі.

Інтэр’ер

Thumb
Інтэр’ер касцёла

У інтэр’еры асноўны аб’ём мае цыліндрычнае перакрыцце з распалубкамі на папружных арках, якія пераходзяць у магутныя пілястры. Алтарная частка з паўцыркульнымі арачнымі праёмамі. Пад хорамі размешчаны два ўваходы ў ніжнія ярусы вежаў, дзе знаходзяцца капліцы. Сцены паўкруглага аб’ёму члянёны шасцю паўцыркульнымі нішамі для скульптур. У аздабленні касцёла ў 16841700 гг. прымала ўдзел група замежных дэкаратараў у складзе Джаванні Марыя Галі, Андрэа Капонэ, сына архітэктара Яна Пенса пад кіраўніцтвам прыдворнага мастака Яна Казіміра Сапегі — П’етра Перці з удзелам мясцовага майстра Мікалая Жылевіча[1]. У дэкаратыўным убранні, сканцэнтраваным на паверхні сцен цэнтральнага аб’ёму, дамінуюць бела-блакітныя стукавыя барэльефы з выявамі святых і пышны раслінны арнамент, які аб’ядноўвае ўвесь дэкор у адзінае пластычнае цэлае.

Алтар

Thumb
Галоўны алтар касцёла

Асаблівым багаццем вылучаецца аздоба двух’яруснага галоўнага алтара з вітымі калонкамі. Па карнізе першага трохчасткавага яруса фігуры ўкленчаных епіскапаў, у цэнтры фігуры двух анёлаў. У навершы алтара рэльеф «Новазапаветная Тройца». Галоўны алтар, як і восем іншых, абрамлены акантам, з завіткоў якога нібы вырастаюць галовы дракона, сірэн і іншых фантастычных істот. На шырокіх сценавых пілонах гарэльефы 12 апосталаў. Пастаўленыя на квадратныя кансолі з маскаронамі розных тыпаў і памераў, яны амаль поўнасцю аддзелены ад сцен і ствараюць эфект руху. У прасценках паміж пілонамі знаходзяцца стукавыя алтары ў пышных барочных абрамленнях. Два бакавыя алтары з вітымі калонкамі і пілястрамі, якія падтрымліваюць папружную арку. У ляпных рамах алтарныя карціны: «Святая Сям’я» ў сярэбраным з пазалотай абкладзе пачатку XVIII ст., «Маці Божая Ружанцавая» (пачатак XIX ст.). Побач з карцінамі сюжэтныя барэльефы. Амбон, упрыгожаны пазалочаным раслінным арнаментам, падтрымліваецца ўнізе разным арлом, які трымае ў кіпцюрах картуш з гербам Бжастоўскіх. Балдахін драўляны, разны, у выглядзе кароны.

Агароджа

Каваная жалезная агароджа ў капліцах Св. Іосіфа (XVIII ст.) і Хрыста (XIX ст.).

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads