Касцёл Святога Юзафа (Казімірова)
каталіцкі храм у вёсцы Казімірова Асіповіцкага раёна Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Святога Юзафа — драўляны каталіцкі храм у вёсцы Казімірова Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Яшчэ ў канцы 1862 г. уладальнік фальварка Казімірова Іван (Ян) Аляхновіч прасіў дазвалення на пабудову каталіцкай капліцы на казіміроўскіх могілках, дзе б 4 разы на год адпраўляліся службы за супакой памерлых родзічаў. Аднак яму было адмоўлена па некалькіх прычынах. Па-першае, непадалёк знаходзіліся праваслаўныя цэрквы, а колькасць каталікоў на гэтай тэрыторыі была невялікая. Па-другое, каталіцкі храм таксама месціўся адносна блізка. Па-трэцяе, Аляхновіч на той час быў здаровым чалавекам і таму яму не складала ніякіх цяжкасцяў наведваць каталіцкі касцёл у іншым месцы.
Парафія існуе з 1900 года. Драўляны касцёл пабудаваны ў 1905—1906 гадах. Пра год пабудовы кажа выбіты надпіс на фундаменце ("1906 R.")
Старажылы расказваюць, што храм ніколі не закрываўся. Праўда, некаторы час у ім захоўвалі калгаснае зерне, але потым людзі зноў пачалі хадзіць сюды на службы — прыходзілі нават цэлыя працэсіі з абразамі і харугвамі. Згадваюць, што яшчэ ў савецкі час у касцёле стаяў арган.
На сённяшні час касцёлам апякуецца манах-францішканец з польскага горада Катавіцы Натанаіл, які прыязджае сюды на вялікія касцельныя святы.
Remove ads
Архітэктура
Твор народнага дойлідства. Вырашаны прамавугольным у плане зрубам з трохграннай апсідай, над якой двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы. Над трохвугольным франтонам фасада ўзведзена двух’ярусная чатырохгранная шатровая сігнатурка. Вертыкальна ашаляваныя бакавыя фасады расчлянёны дзвюма парамі прамавугольных аконных праёмаў[1].
Зноскі
- Касцёл Святога Юзафа ў Казімірова(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2022. Праверана 14 кастрычніка 2019.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads