Касцёл Святога Юзафа (Лунінец)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Святога Юзафа (Лунінец)map
Remove ads

Касцёл Святога Юзафа — мураваны каталіцкі храм у г. Лунінцы Брэсцкай вобласці.

Хуткія факты Касцёл Святога Юзафа, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У 1931 годзе біскуп Зыгмунт Лазінскі асвяціў у Лунінцы новы будынак касцёла парафіі Святога Юзафа. Касцёл быў кансакраваны 11 ліпеня 1935 года біскупам з Пінска Казімірам Букрабам. Больш як 15 святароў працавалі ў Лунінецкім касцёле Святога Юзафа да канчатковага закрыцця яго савецкімі ўладамі ў 1948 г[1].

Будынак выкарыстоўвалі як склад, потым яго перадалі пад раённы Дом культуры: тут ладзіліся канцэрты і праводзіліся моладзевыя дыскатэкі. Вежу, якая надавала будунку асаблівую прывабнасць, разбурылі.

Пасля распаду СССР Дом культуры пераехаў у частку былога гаркама партыі, касцёл аддалі вернікам ХВЕ. Аднак каталікі праз суд вярнулі будынак парафіі[2].

Першая Імша адбылася ў будынку Лунінецкага касцёла 13 красавіка 1997 года.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры гістарызму з рысамі неакласіцызму і неаготыкі. Вырашаны працяглым прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. 3 тыльнага боку далучана ніжэйшая пяцігранная апсіда пад вальмавым пакрыццём. Фасад завершаны трохвугольным франтонам, крапаваны пілястрамі на тры праслы, у цэнтральным з якіх прамавугольны ўваходны праём і акно-ружа над ім. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з замковым каменем над перамычкамі і контрфорсамі ў прасценках[3].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2018. Праверана 5 кастрычніка 2019.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads