Лунінец
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лу́нінец[3] (трансліт.: Luniniec) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Лунінецкага раёна. Вузел чыгунак на Брэст, Гомель, Баранавічы, Сарны і аўтадарог. За 240 км на ўсход ад Брэста.
Remove ads
Назва
Назва Лунінец з'яўляецца памяншальнай ад назвы вёскі Лунін, якая ў сваю чаргу паходзіць ад прозвішча Лунь. Дзякуючы будаўніцтву чыгункі Лунінец (маленькі Лунін) перасягнуў па значэнні вёску Лунін, імем якой быў названы[4].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Вядомы з 1449 пад назвай Малы Лулін, шляхецкае ўладанне. З 1471 года сяло Лулінец маёнтка Ішкалдзь, належала Неміровічам. У 1552 годзе ўдава Я. П. Неміровіча Ганна Сапяжанка перадала сяло свайму пасынку полацкаму ваяводзе С. С. Давойне. Потым сяло належала Друцкім-Любецкім, Граўжышскім, Кунцэвічам, Долматам. З 1561 года сяло завецца Лунінец. З 1588 года ў Новагародскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, 484 жыхары, 74 домы, вінакурня. У 1622 годзе Канстанцін Долмат падарыў Лунінец разам з сялянамі Дзятлавіцкаму мужчынскаму манастыру.
У складзе Расійскай імперыі
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1842 годзе маёнткі манастыра былі перададзеныя ў казну, а жыхары пераведзеныя ў катэгорыю дзяржаўных сялян. Развіццю Лунінца спрыяла будаўніцтва Палескіх чыгунак. З лістапада 1911 года па люты 1912 года тут жыў і працаваў Я. Колас.
Найноўшы час
28 кастрычніка (10 лістапада) 1917 года ў Лунінцы абвешчана Савецкая ўлада, тут адбыўся I з'езд Саветаў Пінскага павета. 18 лютага 1918 года акупіраваны германскімі войскамі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Савецкай Беларусі. Неўзабаве адноўлена савецкая ўлада, а горад апынуўся ў ЛітБел ССР. З лютага 1919 года Лунінец — адзін з важнейшых вузлоў абароны на Заходнім форонце ў час Савецка-польскай вайны. 10 ліпеня 1919 года заняты польскімі войскамі, у ліпені 1920 года — Чырвонай Арміяй, якая напачатку восені аднак вымушана была пакінуць горад.
З 1921 года ў складзе Польшчы, цэнтр павета. На 1 верасня 1939 года ў горадзе жылі 4153 яўрэі — 36,4% насельніцтва[5][6].
З 1939 года ў БССР, з 1940 года — цэнтр раёна.
У гады Вялікай Айчыннай вайны з 10 ліпеня 1941 па 10 ліпеня 1944 года акупаваны германскімі войскамі. Было створана гета ў Лунінцы. У горадзе і раёне акупанты знішчылі 16,6 тыс. чалавек, вывезлі ў Германію 2,3 тыс. чалавек.
Remove ads
Насельніцтва

- XVI стагоддзе: 1588 год — 484 чал., 74 дамы
- XVIII стагоддзе: 1795 год — 624 чал., 75 дамоў
- XIX стагоддзе: 1897 год — 3167 чал.[7], 855 двароў
- XX стагоддзе: 1939 год — 8,3 тыс. чал.[7]; 1956 год — 10,3 тыс.чал.[7]; 1970 год — 14,3 тыс. чал.[7]; 1995 год — 24,9 тыс. чал.[7]
- XXI стагоддзе: 2006 год — 23,8 тыс. чал.; 2015 год — 24 220 чал.[8]; 2016 год — 24 412 чал.[9]; 2017 год — 24 712 чал.[10]
Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасці. Гасцініца «Юбілейная».
- РУВП «Лунінецкі рамонтна-механічны завод»
- Філіял «Нарыхтоўча-вытворчы камбінат „Палессе“» Лунінецкага раённага спажывецкага таварыства
- ААТ «Лунінецкі малочны завод»
- ААТ «Лунінецлес»
- Філіял «Лунінецкі хлебазавод» РУВП «Брэстхлебпрам»
Культура
СМІ
- Газета «Інформ-прагулка». Недзяржаўнае выданне. Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“».
- Газета «Лунінецкія навіны». Орган мясцовых улад.
- Незалежны інтэрнэт-сайт «Media-Polesye»
Спорт
У 2011 годзе ў горадзе адкрыты лядовы палац — аналаг арэн, пабудаваных раней у Пружанах і Кобрыне[11] Маецца плавальны басейн (адкрыты ў 2012 годзе). Апроч гэтага ў горадзе існаваў мотабольны клуб «Лунінец», неаднаразова які перамагаў у першынстве Еўропы па даным відзе спорту. У першынстве Беларусі па футболе гулялі футбольныя клубы «Лунінец»[12] і «Палессе»[13].
- Лядовы палац
- Плавальны басейн
- Матадром
Remove ads
Славутасці


- Касцёл Св. Іосіфа (1931).
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1912—1921).
- Курган Бессмяротнасці (1967)
- Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых» (2013)
Страчаная спадчына:
Вядомыя асобы
- Аляксандр Аляксандравіч Дзічкоўскі (нар. 1946) — беларускі праваслаўны святар, мітрафорны протаіерэй.
- Ніна Васільеўна Дударга (нар. 1964) — беларускі палітык.
- Макс Корж (нар. 1988) — беларускі спявак.
- Мікалай Мінкевіч (1909—1980) — грамадскі дзеяч, лекар.
- Аляксандр Васільевіч Петрушэўскі (1898—1976) — генерал-палкоўнік, Герой Савецкага Саюза (1944).
- Іван Рыгоравіч Рабкавец (нар. 1975) — беларускі палітык.
- Аксана Спрынчан (нар. 1973) — беларуская пісьменніца.
- Веніямін (Тупека) (нар. 1968) — Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі (з 2020).
- Ірына Мікалаеўна Хлюстава (нар. 1978) — беларускі лёгкаатлет.
- Яўгеній Георгіевіч Шулакоў (1906—1966) — контр-адмірал (1988).
Ганаровыя грамадзяне
- Іван Лявонцьевіч Раманюк (1974)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads