Касцёл Святога Іосіфа (Ляхавічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Святога Іосіфа (Ляхавічы)map
Remove ads

Касцёл Святога Іосіфа — дзеючы рымска-каталіцкі храм у горадзе Ляхавічы Брэсцкай вобласці.

Хуткія факты Касцёл Святога Іосіфа, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Касцёл у 1914 годзе.

Пабудаваны ў 1907 годзе з цэглы па фундацыі Ю. Рэйтана і намаганнямі ксяндза К. Ваньковіча. Асвячоны ў 1910 г. біскупам Янам Цепляком.

У пасляваенны час аб духоўным развіцці вернікаў клапаціўся ксёндз інфулат Вацлаў Пянткоўскі, які прыязджаў у Ляхавічы з суседняй парафіі ў Мядзведзічах. Падчас патаемнай падрыхтоўкі да святарства з 1974 па 1978 год тут працаваў качагарам ксёндз Рышард Юнік, шматгадовы пастыр парафіі ў Рубяжэвічах.

У другой палове стагоддзя будынак касцёла быў прыстасаваны і рэканструяваны пад паліклініку.

4 верасня 2019 года біскуп Пінскі Антоній Дзям’янка нанава здзейсніў асвячэнне касцёла, благаславіў абраз Святой Сям’і і крыж на фасадзе[1].

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры неаготыкі. Манументальнае збудаванне вырашана па тыпу трохнефавай аднавежавай базілікі з паўкруглай апсідай. Гатычную вертыкальную накіраванасць архітэктурнай кампазіцыі надавалі высокая шатровая званіца (васьмярык на чацверыку) на фасадзе і перспектыўны ўваходны стральчаты партал з акном-ружай над ім. Вертыкальны рытм стваралі ступеньчатыя контрфорсы з вежачкамі-фіяламі і «крабамі» ў завяршэнні ступеньчатых контрфорсаў, высокія вузкія стральчатыя нішы і аконныя праёмы, аркатурныя паясы. Бакавыя працяглыя фасады рытмічна чляніліся высокімі стральчатымі аконнымі праёмамі і ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках.

Унутраная прастора храма размяжоўвалася на тры нефы гранёнымі слупамі, перакрывалася стральчатымі скляпеннямі. У інтэр’еры меўся неагатычны амбон[2].

Remove ads

Святары[3]

  • Бенядзікт Навіцкі;
  • 1910—32? — Леанард Кавецкі;
  • 1933—35? — Мікалай Ікановіч;
  • 1936—39 — Тадэвуш Драздоўскі;
  • 1937—38 — Казімір Туміловіч;
  • з 1939 — Станіслаў Рокаш;
  • з 1956 — Вацлаў Янавіч Пянткоўскі.

Да 1940 года арганістам у касцёле быў Вітольд Віктаравіч Валынец.

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2019. Праверана 6 кастрычніка 2019.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads