Касцёл Святога Юрыя (Паланечка)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Святога Юрыя (Паланечка)map
Remove ads

Касцёл Святога Юрыя — рымска-каталіцкі касцёл з рысамі неаготыкі і мадэрну[1] ў в. Паланечка (Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць). Належыць да Баранавіцкага дэканату Пінскай дыяцэзіі.

Хуткія факты Юр'еўскі касцёл, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудаваны на пагорку, непадалёк ад былога палаца Радзівілаў. Першы драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1751 годзе па фундацыі біскупа Жалкоўскага і асвечаны ў 1759 г. Перабудоўваўся ў 1827 і 1897 гадах[2].

Архітэктура

Thumb
Галоўны фасад касцёла
Thumb
Бакавы фасад

Касцёл спалучае рысы як неаготыкі, так і мадэрну[1]. У плане прамавугольны з пяціграннай апсідай і гранёным вальмавым пакрыццём. Галоўны фасад касцёла фланкіраваны дзвюма чацверыковымі шатровымі вежамі, паміж якімі размяшчаецца невялікая разета. Двух слуповы ганак з пяццю цэментнымі прыступкамі, завершаны двухсхільным навесам[2].

Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высокімі стральчатымі аконнымі праёмамі і ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках. У дэкоры выкарыстаны накладны геаметрычны арнамент, які апяразвае карніз на дэнтыкулах, фігурная шалёўка, гатычныя пераплёты вокнаў[1].

Інтэр'ер

Thumb
Інтэр'ер

Унутры храма на чатырох драўляных слупах хоры, на якіх размяшчаецца арган на дзевяць галасоў, выкананым віленскім майстрам Ф. Астрамецкім у 1897 годзе[1][2].

Thumb
Абраз Святога Мікалая. XIХ ст.

Двух'ярусны драўляны галоўны алтар простай работы часткова ўпрыгожаны разьбой і пазалотай, фланкіраваны дзвюма карынфскімі калонамі. Бакавыя абразы і прафіляваны цокаль дэкарыраваны акантам. У алтары размешчаны 2 чыгунныя мемарыяльныя дошкі 1829 і 1836 гадоў, прысвечаныя прадстаўнікам роду Радзівілаў[1]. З правага боку ад прэсбітэрыя бакавы алтар Прасвятой Дзевы Марыі, з левага боку – алтар Св. Антонія Падуанскага. Яшчэ адзін алтар знаходзіўся ў капліцы[2].

Thumb
Мемарыяльная табліца ў памяць аб Цэлестыне Радзівіл з роду Сулістроўскіх

Іншыя пабудовы

Thumb
Званіца і капліца

Касцельны двор абнесены агароджай. З правага боку ад касцёла стаяла званіца на мураваным падмурку, пабудаваная ў 1855 годзе. Званіца была квадратная ў плане, памерам грані 4 сажні 10 вяршкоў. У 1873 годзе званіцу змацавалі чатырма брусамі, звязанымі па баках пад дахам. У званіцы месціліся тры званы. З правага боку званіцы знаходзілася капліца на два акны для часовага знаходжання памерлых. З левага боку ад касцёла, за агароджай, размешчана драўляная плябань, пабудаваная ў 1861 годзе на мураваным падмурку[2].

Remove ads

Цікавыя факты

Менавіта ў гэтым касцёле хрысцілі вядомага навукоўца і асветніка, нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейку[3].

Зноскі

  1. Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — Мн., 2000. — 215 с.
  2. склад. В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. ISBN 978-985-6828-35-8.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads