Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Жупраны)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Жупраны)map
Remove ads

Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла — неагатычны каталіцкі храм у вёсцы Жупраны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння[1].

Хуткія факты Петрапаўлаўскі касцёл, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя храма

Прыход у Жупранах заснаваны ў XVI стагоддзі, каля 1550 года, у той самы час асвечаны драўляны храм[2]. У канцы XVI стагоддзя, калі Жупраны належалі Радзівілам, многія з якіх былі кальвіністамі, прыстасаваны пад кальвінскі збор. У XIX стагоддзі Жупраны перайшлі да роду Чапскіх, граф Адам Чапскі ў 1853 годзе ахвяраваў сродкі на пабудову мураванага каталіцкага храма. Праз недахоп грошай і паўстання 1863 года будаўніцтва было прыпыненае. У 1875 годзе храм дабудаваны і асвечаны 12 кастрычніка 1875 года ў імя апосталаў Пятра і Паўла[2].

У 1900 годзе ў касцёле адпелі Францішка Багушэвіча, яго магіла і сёння знаходзіцца на могілках за касцёлам[3].

Remove ads

Архітэктура

Храм Пятра і Паўла — помнік архітэктуры ў стылі неаготыкі (часам неаготыку гэтага перыяду называюць яшчэ псеўдаготыкай). У плане ўяўляе сабой прамавугольнік, падзелены на тры нефы, апсіда за прэзбітэрыем адсутнічае. Да галоўнага фасада прыбудавана трохярусная прамавугольная ў плане вежа, якая выступае і завершаная васьмерыком са спічастымі праёмамі і шатром[1].

Апсіды няма, задняя сцяна храма плоская, упрыгожана крыжам. Сцены храма дэкарыраваны ўзорамі з бутавага каменя. Інтэр’ер падзелены на тры нефа васьмю калонамі на высокіх пастаментах. Цэнтральны неф касцёла перакрыты цыліндрычным зводам, бакавыя нефы — крыжовымі[1]. Імклівасці ўгару надаюць храму маленькія вежачкі, якія абрамляюць галоўную вежу. Элементы неаготыкі: спічастыя вокны, аркатурныя паясы па сценах.

Remove ads

Інтэр’ер

У інтэр’еры захаваўся арнаментальны роспіс XIX стагоддзя[4]. Ва ўнутраную сцяну храма ўмуравана мемарыяльная дошка ў гонар Ф. Багушэвіча.

Галерэя

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads