Касцёл Святых Пятра і Паўла (Дрысвяты)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Святых Пятра і Паўла (Дрысвяты)map
Remove ads

Касцёл Святых Пятра і Паўла — помнік драўлянага дойлідства ў в. Дрысвяты Браслаўскага раёна.

Хуткія факты Касцёл Святых Пятра і Паўла, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Касцёл у 1930 годзе

Пабудаваны ў 1929 годзе па праекце архітэктара Л. Вітан-Дубейкаўскага.

Касцёл закрыты ў 1970-я гады. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Архітэктура

Thumb
Інтэр'ер

Мае рысы стылю мадэрн. Прамавугольны ў плане будынак з пяціграннай алтарнай апсідай, бабінцам і сакрысціямі накрыты дахам складанай формы. Галоўны фасад вылучае высокая пяціярусная вежа-званіца (першы і другіі ярусы чацверыковыя, трэці — васьмерыковы, чацверты і пяты — цыліндрычныя, уваход афармляюць падчэні на чатырох мураваных слупах. Сцены ашаляваныя дошкамі, прарэзаныя прамавугольнымі арачнымі і круглымі вокнамі. Інтэр'ер падзелены васьмю слупамі на тры нефы. Столь кесаніраваная, з арнаментальнай размалёўкай. Над бабінцам — хоры.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads