Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Журавічы)
Журавічы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — колішні каталіцкі храм у вёсцы Журавічы Рагачоўскага раёна.
Remove ads
Гісторыя

Драўляны храм пабудаваны ў 1720 годзе па фундацыі мясцовага абывацеля Юдзіцкага, было звыш 800 парафіян[1]. Пасля паўстання 1863—1864 гадоў не быў скасаваны і прыняў парафіян суседняга закрытага касцёла ў вёсцы Свержань. У пачатку XX стагоддзя ксяндзом Вайцяховічам была ўзведзена адасобленая мураваная трох’ярусная шатровая званіца-брама[2].
У канцы XVIII стагоддзя архітэктура храма набыла рысы стылю класіцызму[2].
Remove ads
Архітэктура


Быў вырашаны цэнтрычным крыжова-купальным аб’ёмам, завершаным у сяродкрыжжы вялікім васьмігранным барабанам пад сферычным з заломам купалам. Тарцы двухсхільных дахаў 6ылі закрыты трохвугольнымі франтонамі. Восі фасадаў адзначаліся паўкруглымі люкарнамі. У галоўным алтары знаходзілася скульптура Хрыста, меўся алтар Святога Антонія[2].
Remove ads
Пробашчы[3]
- Мацвей Сакалоўскі;
- Чачот;
- Ігнацій Бернатовіч;
- Пётр Грыб (1903—1906);
- Карл Бялініс (1907—1909);
- Эдвард Феліксавіч Вайцэховіч (1909—1916?);
- Стэфан Мікалаевіч Война (1926—1928).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads