Касцёл францысканцаў (Грынявічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл францысканцаў (Грынявічы)map
Remove ads

Касцёл францысканцаў — каталіцкі храм у в. Грынявічы (Свіслацкі раён). Пабудаваны ў 1792 г. Помнік архітэктуры позняга барока.

Хуткія факты Касцёл Яна Хрысціцеля, Краіна ...

Францысканскі кляштар быў заснаваны у 1679 годзе ў маёнтку Лапеніца ў Ваўкавыскім павеце Янам Агінскім разам з другой жонкай Яаннай Тэадорай з Нарушэвічаў[1].

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Касцёл пасля перабудовы ў царкву, пач. XX ст.
Thumb
Касцёл з боку апсіды

Мураваная трохнефная базіліка з бязвежавым фасадам і прамавугольнай алтарнай апсідай накрытая пакатым (раней высокім) двухсхільным дахам. Кароткія бакавыя нефы завершаныя невысокімі аб’ёмамі сакрысцій. Сцены бакавых фасадаў рытмічна расчлянёныя плоскімі пілястрамі. Вокны з лучковымі завяршэннямі. Пукаты галоўны фасад падзелены на два ярусы на ўзроўні карнізаў нефаў і завершаны фігурным франтонам. Дэкор галоўнага фасада і інтэр'ер змененыя пры перабудове касцёла пад праваслаўную царкву ў 1870 г. Зберагліся дзверы з каванымі накладкамі, фрагменты мураванай агароджы і брама XVIII ст.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads