Ян Агінскі
(пам. 1684) ваявода мсціслаўскі, полацкі, гетман польны літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Агінскі (каля 1625 — 24 лютага 1684) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў з роду Агінскіх, сын Самуэля і Соф’і Білевіч. Быў выхаваны ў праваслаўі, але пасля стаў каталіком[15].
Ваўкавыскі харужы з 1650 і маршалак з 1657, падваявода віленскі ў 1661—1665, польны пісар ВКЛ ў 1668—1672, ваявода мсціслаўскі ў 1672—1682, полацкі і гетман польны літоўскі з 1682; пасол на соймы 1658, 1667, 1668, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1654.
У 1654 перайшоў на бок цара Аляксея Міхайлавіча, з 1656 зноў у войску ВКЛ, удзельнічаў у бітвах супраць шведаў і войск цара, супраць туркаў і крымскіх татар. Удзельнік бітвы пад Венай 1683. Ён памёр 24 лютага 1684 г. у Кракаве пасля вяртання з ваеннай экспедыцыі[15].
Пераходзіў з адных магнацкіх груповак у іншыя са значнай выгадай для сябе. Валодаў шматлікімі маёнткамі.
Разам з другой жонкай Яаннай Тэадорай з Нарушэвічаў ён заснаваў у 1679 годзе францішканскі кляштар ў сваім маёнтку Лапеніца ў Ваўкавыскім павеце[15].
Remove ads
Сям’я
Двойчы жанаты: з Ганнай Сямашкай (шлюб у 1645) меў дзяцей
- Мікалая Францішка;
- Рыгора Антонія;
- Льва Казіміра;
- Ганну;
- Марыяну Ганну;
- Алену. У першым шлюбе са Станіславам Далматам-Ісайкоўскім, сынам Яна Ісайкоўскага і Яанны Тэадоры з Нарушэвічаў (другой жонкі Яна Агінскага), у другім — за чашнікам вялікім літоўскім Мікалаем Тарла. Фундавала выданне «Збору цудаў» гарадзенская Маці Божай Студэнцкай[15].
Другі раз ажаніўся ў 1660 з Яанай Тэадорай Нарушэвіч, дачкой Станіслава Нарушэвіча, ад якой меў дзяцей:
- Аляксандра;
- Казіміра Дамініка;
- Марцыяна Антонія.
Remove ads
Зноскі
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 305.
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 305–306.
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 302, 305.
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 302.
- Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 194. — ISBN 978-83-65880-76-5
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 305–306, 307.
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 305–306, 311.
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 305–306, 309.
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 306, 312.
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 306, 307.
- Цудатворны абраз Маці Божай Студэнцкай і гарадзенская шляхта: ідэнтыфікацыя, радаводы, сувязі. «Герольд Litherland» № 18. 2011.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads