Катастрофа Bell-212 пад Варзаканам
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
19 мая 2024 года ў 13:30[2] пад Варзаканам (Іран) па шляху ў Тэбрыз разбіўся верталёт Bell 212[3]. Ён перавозіў прэзідэнта краіны Ібрагіма Раісі, міністра замежных спраў Хасейна Аміра-Абдалахяна, губернатара Усходняга Азербайджана Малека Рахмаці і Вярхоўнага лідара Усходняга Азербайджана Махамеда Алі Але-Хашэма.
Remove ads
Падзеі 19 мая 2024 года
Інцыдэнт адбыўся, калі Ібрагім Раісі падарожнічаў па іранскай правінцыі Усходні Азербайджан, недалёка ад горада Джульфа, размешчанага на мяжы з Азербайджанам. Падчас візіту прэзідэнт прысутнічаў на цэрэмоніі адкрыцця памежных Худаферынскай і Гыз-Галаскай ГЭС і сустрэўся з азербайджанскім лідарам Ільхамам Аліевым[4][5].
Як паведаміла паведаміла агенцтва Fars, колькасць пасажыраў у верталёце перавышала норму, таму ён не змог узляцець на патрэбную вышыню. Ва ўмовах жа туману ён урэзаўся ў гару[6].
Верталёт разбіўся ў горнай, лясістай мясцовасці. Іранскае тэлебачанне паведаміла, што выратавальныя аперацыі сутыкнуліся з цяжкасцямі з-за густога лесу, а таксама неспрыяльных умоў надвор’я, такіх як праліўны дождж, туман і моцны вецер[4]. Для дапамогі ў пошуках верталёта былі мабілізаваны дроны, пошукава-выратавальныя атрады і спецыяльна навучаныя сабакі[7]. Усяго задзейнічана сорак каманд ратавальнікаў[8].
На наступны дзень стала вядома, што верталёт быў знойдзены цалкам згарэлым, на месцы крушэння «не было ніякіх прыкмет жыцця[9]. Выжылых не было[10].
Remove ads
Палітычныя наступствы
Часова выконваючым абавязкі прэзідэнта стаў першы віцэ-прэзідэнт Махамад Махбер[11]. У Іране была абвешчаная пяцідзённая агульнанацыянальная жалоба[12].
У ліпені ў Іране прайшлі датэрміновыя прэзідэнцкія выбары, на якіх перамог Масуд Пезешкіян.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads