Тэбрыз

горад у Іране From Wikipedia, the free encyclopedia

Тэбрызmap
Remove ads

Тэбры́з[4], Таўры́з[4] (перс.: تبریز Tabriz, азерб. Təbriz, تبریز) — горад з насельніцтвам 1,4 мільёна чалавек ля возера Урмія ў Іране, адміністрацыйны цэнтр іранскай правінцыі Усходні Азербайджан. У горадзе асноўны склад насельніцтва складаюць азербайджанцы, пасля іх вынікаюць персы, курды і іншыя нацыянальнасці. Насельніцтва размаўляе як на азербайджанскай, так і на персідскай мовах. Чацвёрты па велічыні горад Ірана.

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Remove ads

Гісторыя

  • IV стагоддзе да н.э. — сталіца Атрапатэны.
  • IIIVII стагоддзя — у складзе дзяржавы Сасанідаў.
  • XIIXIII стагоддзя — сталіца дзяржавы Атабекаў Азербайджана.
  • 12201222 — горад тройчы падвергся нападу манголаў падчас Першага, разведвальнага паходу манголаў на Паўднёвы Каўказ (1220—1222) і тройчы ад іх адкупіўся.
  • XIIIXIV стагоддзя — адна са сталіц дзяржавы ільханаў-Хулагуідаў.
  • 13751468 — сталіца Кара-Каюнлу.
  • 14691501 — сталіца Ак-Каюнлу.
  • 15011555 — сталіца дзяржавы Сефевідаў.

Горад тройчы быў разбураны (у 858 годзе, 1041 годзе і 1721 годзе) з-за магутных землетрасенняў, а таксама моцна пацярпеў падчас баявых дзеянняў падчас ірана-іракскай вайны 1980—1988 гадоў

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Эканоміка

Гістарычна Тэбрыз быў буйным гандлёвым цэнтрам, пра што сведчыць старадаўні Тэбрызскі базар — помнік Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Цяпер горад з’яўляецца другім па значэнні прамыслова-індустрыяльным цэнтрам Ірана. У горадзе размешчана сетка профільных заводаў і фабрыкаў Іранскай трактарабудаўнічай кампаніі «Тэбрыз Махсен», якая складае ядро машынабудаўнічай індустрыі Ірана, філіялы якой дзейнічаюць у шматлікіх гарадах краіны і за мяжой. У горадзе размешчаны таксама нафтаперапрацоўчы, хімічны і цэментавы заводы. Развіта лёгкая і тэкстыльная прамысловасць, функцыянуе дыванаткацкая прадзільная фабрыка.

Навука і адукацыя

У 1898 годзе вядомы персідскі паэт Абід-аль-Мемалік пачаў выдаваць у Тэбрызе газету «Адаб».

У Тэбрызе дзейнічаюць каля дваццаці вышэйшых навучальных устаноў, сярод якіх вылучаюцца Тэбрызскі ўніверсітэт, Тэбрызскі ўніверсітэт медыцынскіх навук, Універсітэт мастацтваў і Універсітэт педагогаў Азербайджана. У горадзе знаходзіцца Цэнтр навукі і тэхналогій Усходняга Азербайджана і Тэбрызская нацыянальная бібліятэка.

Remove ads

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

  • Гегам Багдасаравіч Сар’ян (1902—1976) — армянскі паэт[12].

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads