Катастрофа L-410 у Кемераўскай вобласці (2021)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Катастрофа L-410 у Кемераўскай вобласці (2021)
Remove ads

Катастрофа L-410 у Кемераўскай вобласці — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 19 чэрвеня 2021 года пад пасёлкам Жураўлёва ў Кемераўскай вобласці Расіі.

Хуткія факты Падзенне L410 у Жураўлёва, Агульныя звесткі ...

Самалёт Let L-410UVP-E належаў ДТСААФ. Яго бартавы нумар — RF-94603, серыйны — 892328. Ён здзейсніў першы палёт у 1989 годзе[1].

19 чэрвеня 2021 года самалёт з парашутыстамі на борце ўзляцеў з аэрадрома Танай паблізу Жураўлёва Кемераўскай вобласці. Аднак адразу пасля ўзлёту на вышыні, паводле розных звестак, ад 20 да 200 м, у яго адмовіў рухавік[2][3][4]. Экіпаж далажыў аб праблемах і прыняў рашэнне аб вяртанні на аэрадром. Аднак пры пасадцы самалёт нахіліўся, ён зачапіў левым крылом зямлю і ўпаў[5][6][7]. Першапачаткова паведамлялася аб 4 загінулых, аднак пазней іх колькасць павялічылася да 9, але гэтую інфармацыю не пацвердзілі ўлады Кемераўскай вобласці[8]. Пацярпелі 15 чалавек. 2 чалавекі ад шпіталізацыі адмовіліся. 5 чалавек трапілі ў рэанімацыю[9]. Сярод пацярпелых — саўладальнік вугальнага разрэзу «Кузнецкі Паўднёвы» Цімур Франк і дэпутат Савета дэпутатаў Чыстаазёрнага раёна Новасібірскай вобласці Аляксандр Фрылінг[10][11]. ДТСААФ абвясціў аб прыпыненні ўсіх палётаў L-410[12].

Па справе авіякатастрофы Следчы камітэт Расійскай Федэрацыі распачаў крымінальную справу[13][14].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Harro Ranter. ASN Aircraft accident Let L-410UVP-E RF-94603 Tanay Airfield. aviation-safety.net. Праверана 21 чэрвеня 2021.
  2. Выживший при крушении в Кузбассе допустил отказ двух двигателей L-410 (руск.). РЕН ТВ (21 чэрвеня 2021). Праверана 21 чэрвеня 2021.
  3. Место крушения самолета в Кузбассе. Видео (руск.). РБК. Праверана 21 чэрвеня 2021.
  4. Разбившийся в Кузбассе самолет упал рядом с селом Журавлево (руск.). РИА Новости. Праверана 21 чэрвеня 2021.
  5. Количество погибших в авиакатастрофе в Кузбассе выросло до 9 (руск.). Российская газета. Праверана 21 чэрвеня 2021.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads