Катлавіна Нансена
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Катлавіна На́нсена[1] — падводная катлавіна ў цэнтральнай частцы Паўночнага Ледавітага акіяна.

З поўначы катлавіна абмежавана хрыбтом Гакеля, з поўдня — мацерыковым схілам. Найбольшая глыбіня дасягае 3975 м. Пераважаюць глыбіні 3000—3500 м. У заходняй частцы ў катлавіну Нансена ўразаецца цясніна Літке з глыбінёй да 5449 м.
Катлавіна названая ў гонар нарвежскага вучонага і палярнага даследчыка Фрыцьёфа Нансена.
Remove ads
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads