Кафедральны сабор Лінчэпінга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кафедральны сабор Лінчэпінга (шведск.: Linköpings domkyrka) — сабор у шведскім горадзе Лінчэпінгу. З'яўляецца кафедральным саборам Лінчэпінгскай дыяцэзіі Шведскай Лютэранскай Царквы.
Remove ads
Гісторыя

Сучаснаму сабору прыблізна 800 гадоў. Аднак яго гісторыя пачынаецца ў XI стагоддзі з драўлянай царквы, якая стаяла на гэтым месцы. Прыблізна ў 1120 годзе была пабудавана мураваная царква, якая памерамі складала прыкладна палову сучаснага будынка (даўжыня 110 метраў, вышыня вежы 107 метраў).
Прыблізна ў 1230-х гадах узнікла неабходна пабудаваць большую царкву, таму што старая была занадта маленькая. Царква была пашырана на ўсход, дабудаваны новыя хоры і трансэпт.
Наступнае пашырэнне царквы адбылося пасля каранацыі Вальдэмара I, у 1251 годзе. Памеры пабудаванай у гэты раз царквы засталіся канчатковымі да нашых дзён. У пачатку XV стагоддзі, прыблізна ў 1408—1420 гг., былі пабудаваны капэлы з вялікімі вокнамі і размешчаныя ў выглядзе зоркі. Капэлы былі асвечаны ў гонар Св. Андрэаса (пазней пераназвана ў гонар Св. Марыі), Св. Нікаласа і Св. Томаса.

У 1546 і 1567 гадах дах сабора гарэў пры пажарах. Галоўную вежу аднаўлялі паміж 1747—1758 гадамі, і зноў яна была адноўлена паміж 1877—1886 гадамі архітэктарам Хельга Зетэрвалем (Helgo Zettervall). Аднак падчас рэканструкцыі ў 1967 годзе была адноўлена форма даху XVII стагоддзя.
Алтарная частка распісана нарвежскім мастаком Х. Сёрэнсенам.
Дах пакрыты меднымі пласцінамі, пад уздзеяннем навакольнага асяроддзя ён набыў выразны зялёны колер.
Remove ads
Літаратура
- Bengt Cnattingius: Linköpings domkyrka, Linköpings stiftsråds kyrkobeskrivningskommitté 1963
- Nils Erik Petersson: Domkyrkan berättar, Akademi för kyrka och kultur i Linköpings stift 1992
- Anders Eckerdal, Mats Fredrikson, Gunnar Lindqvist, Sverker Linge, Jonas Sällberg: Katedralen i Linköping, Carlssons 2001, ISBN 91-7203-384-3
- Harald Tigerström: Linköpings domkyrkoklockor, Domkyrkans bokbord 1999
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кафедральны сабор Лінчэпінга
- http://www.linkopingsdomkyrka.se/english.asp Архівавана 17 ліпеня 2007.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads