Кафедральны сабор Скары
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кафедральны сабор Скары (шведск.: Skara domkyrka) — галоўная царква епархіі Скара, збудаваная ў XI ст.
Першапачаткова сабор, верагодна, быў драўляным, аднак пазней ён быў перабудаваны ў раманскім стылі ў камені і асвячоны ў 1150 г. Ад таго часу захавалася частка скульптурных упрыгожванняў.
У XIII ст. у саборы былі збудаваны хоры раннегатычнага стылю. У XIV стагоддзі пачалася перабудова галоўнага будынка царквы, падчас якой яго цэнтральная частка вырасла ўгару, набыўшы познегатычныя рысы. Сабор неаднаразова гарэў. Пажары ў ім адбываліся ў канцы XIV ст., у 1566 і 1719 гг.

Паўднёвае крыло храма ўпрыгожвае франтон у стылі барока, які датуецца 1764—1765 гг.
У 1886—1894 гг. была праведзена шырокамаштабная рэстаўрацыя сабора. Адначасова ён быў перабудаваны ў гатычным стылі. Працы праводзіліся па чарцяжах архітэктара Хельга Сетэрваля. Новай рэстаўрацыі сабор Скары падвергся ў 1947—1949 гг. пад кіраўніцтвам Івара Тэнгбума.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кафедральны сабор Скары
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads