Царква Святога Мікалая (Стакгольм)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Святога Мікалая (Стакгольм)
Remove ads

Царква Святога Мікалая (шведск.: Sankt Nikolai kyrka, а таксама шведск.: Storkyrkan — Стурчурка, Вялікая царква) — кафедральны сабор Стакгольма1942 года), галоўны сабор Стакгольмскай дыяцэзіі і найстарэйшая царква гістарычнага цэнтра Стакгольма.

Хуткія факты Царква Святога Мікалая, Краіна ...

Будынак уяўляе сабою ўзор шведскай неагатычнай архітэктуры з элементамі цаглянай готыкі ва ўнутранай архітэктуры сабора. Размешчаны побач з Каралеўскім палацам, сабор выходзіць усходнім фасадам на Каралеўскую плошчу, адначасова замыкаючы з захаду вуліцу Слотсбакен. Вуліцы Стурчуркубрынкен, Чэларгрэнд і Трэнгсунд праходзяць на поўначы і захадзе ад будынка. На поўдзень ад царквы размешчаны будынак Стакгольмскай фондавай біржы.

Remove ads

Гісторыя

Упершыню царква Святога Мікалая згадана ў завяшчанні рыцара Юхана Карлсана, датаваным 1279 годам, у якім ён дараваў «стакгольмскай вялікай царкве» («Stockholms Stora Kyrka») адну марку серабра.

Падчас Рэфармацыі сабор стаў лютэранскім (пачынаючы з 1527 года). Першапачаткова будынак выкарыстоўваўся як царква прыходу Святога Мікалая, аднак з часам яна стала галоўнай царквой вострава Стадсхольмен, затым — гістарычнага раёна «Стары горад», а ў канчатковым выніку пасля ўтварэння дыяцэзіі Стакгольма ў 1942 годзе, якая была выдзелена з дыяцэзіі Упсалы, стала кафедральным саборам. Царква была месцам каранацыі шведскіх каралёў. Апошнім каранаваным тут каралём быў Оскар II, каранацыя якога адбылася ў 1873 годзе.

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Званіца царквы

Званіца царквы пабудавана з цэглы, сцены абтынкаваны і выфарбаваны ў жоўты і белы колеры. Першапачатковая канструкцыя будынка ўзыходзіць да XIII стагоддзя, аднак вонкавы выгляд будынка быў істотна зменены ў стылі барока каля 1740 года архітэктарам Юханам Эбергардам Карлбергам.

Унутранае ўбранне

Thumb
Сярэднявечная скульптура «Св. Георгій і дракон»
Thumb
Цэнтральны неф

Сярод мастацкіх шэдэўраў, якія знаходзяцца ў саборы, сярэднявечная драўляная статуя Святога Георгія і Дракона, аўтарства якой прыпісваецца Бернту Нотке (1489). Статуя з аднаго боку з’яўлялася помнікам бітвы пры Брункебергу (1471), з іншай — служыла рэлікварыям мошчаў святога Георгія і двух іншых святых.

У цэрквы таксама знаходзіцца копія 1632 г. са згубленага арыгінала самай старой выявы Стакгольма, карціны «Vädersolstavlan» («Ілжывае сонца», 1535). Карціна была створана па даручэнні вучонага і рэфарматара Олауса Петры. На ёй намаляваны паргелій, які даўней разглядаўся як прадвесце.

Статуя самога Олауса Петры была ўстаноўлена ва ўсходняй сцяны царквы ў XIX стагоддзі.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads