Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта — адзіная па-за межамі Беларусі навуковая беларусазнаўчая адзінка, якая была заснаваная ў 1956 годзе ў Варшаўскім універсітэце. Кафедра знаходзіцца на факультэце прыкладной лінгвістыкі на вуліцы Штурмовай, 4 (Szturmowa).
Ініцыятарам стварэння кафедры было БГКТ, а спраўнікам быў беларускі дзеяч Юры Туронак. Першым кіраўніком кафедры стала прафесар Антаніна Абрэмбская-Яблонская (1901—1994) — выдатная славістка, аўтарка шматлікіх навуковых прац па славянскім мовазнаўстве, сааўтарка (разам з М. Бірылам) «Падручнага польска-беларускага слоўніка» (польск.: «Podręczny słownik polsko-białoruski»), выдадзенага ў 1962 годзе выдавецтвам Wiedzа Powszechnа. Зараз загадчыкам кафедры з’яўляецца д.ф.н. Радаслаў Калета[1].
На кафедры прапануюцца тры ступені навучання: бакалаўрат, магістратура і аспірантура. У рамках праграмы беларуская філалогія з англійскай мовай вядуцца заняткі па літаратуры, мовазнаўстве і гісторыі.
«Acta Albaruthenica» — навуковы часопіс кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, быў заснаваны ў 1998 годзе.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads