Коханаўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Коханаўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці — установа прафесійнага навучання ў гарадскім пасёлку Коханава.
Remove ads
Гісторыя
14 мая 1971 года было заснавана Коханаўскае сельскае прафтэхвучылішча № 46. У 1984 годзе ўстанова змяніла назву на сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча, а ў 1989 г. — на прафесійна-тэхнічнае вучылішча.
З 1989 года кіраўніком установы з’яўляецца Валерый Георгіевіч Рэцкі. З 1 лістапада 2009 года ўстанова адукацыі перайменавана ў «Коханаўскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці».
У 2019 годзе тут атрымліваюць адукацыю 144 навучэнцы, з іх 5 дзяўчынак.
Установа вядзе работу па перападрыхтоўцы вадзіцеляў на катэгорыі C, BE, CE, B, D, F[1].
Remove ads
Былыя назвы
- Коханаўскае сельскае прафтэхвучылішча № 46
- Коханаўскае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 173 сельгасвытворчасці
- Коханаўскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 173
- Коханаўскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 173 сельскагаспадарчай вытворчасці
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads