Коханава

гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Коханаваmap
Remove ads

Коханава[3] — гарадскі пасёлак у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Коханаўскага сельсавета. За 24 км ад Талачына, 106 км ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі МінскОрша, аўтадарогамі звязаны з Оршай і Талачыном. Насельніцтва 4 192 чал. (2017)[4].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Узнікла да сярэдзіны XV ст. на тэрыторыі Друцкага княства, уваходзіла ў склад удзела князя Васіля Краснага з роду друцкіх князёў. Потым ва ўладанні яго сына князя Івана Краснага-Друцкага. Пасля згасання роду Красных-Друцкіх, перайшло іх родзічу князю Васілю Юр’евічу Друцкаму-Талачынскаму. Упершыню згадваецца ў 1551 годзе як сяло Коханава ў спрэчцы спадкаемцаў князя Васіля Талачынскага. З 1565—1566 гадах Коханава ўваходзіла ў склад Аршанскага павета Віцебскага ваяводства ВКЛ. Належала Гарнастаям (з 1551), Сапегам (з 1554). У 1624 годзе мястэчка маёнтка Стараселле, 235 валок зямлі. З 1772 года ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка Копыскага, потым Аршанскага паветаў, з 1802 года Магілёўскай губерні, цэнтр воласці з 1861 года.

У 1785 годзе ў Коханаве налічвалася 57 двароў, 324 жыхары. У 1870-я побач з мястэчкам (4 км) пабудавана чыгуначная станцыя Коханава на Смаленска—Брэсцкім участку Маскоўска—Брэсцкай чыгункі. У 1886 г. у мястэчку знаходзіліся царква, яўрэйская школа, народнае вучылішча (з 1868), бальніца (з 1870), паштовая станцыя, млын, 4 лаўкі.

У пачатку 20 ст. было каля 1200 жыхароў. 3 26.4.1919 г. Коханава — вёска, цэнтр аднайменнай воласці Гомельскай, з 18.11.1920 г. Віцебскай губерняў, з 15.2.1923 г. — цэнтр Вяліка-Коханаўскай воласці, з 3.3.1924 г. — у БССР, з 17.7.1924 г. — цэнтр Коханаўскага раёна Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 15.7.1935 да 27.9.1938 г. — мястэчка, з 8.7.1931 г. — у складзе Талачынскага раёна, з 20.2.1938 г. у Віцебскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 да 28.6.1944 г. акупавана немцамі. 3 9.9.1946 г. — цэнтр адноўленага Коханаўскага раёна, з 19.2.1947 г. — гарадскі пасёлак, з 17.12.1956 г. — у Талачынскім раёне.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1758 — 324 чал.
  • 1995 — 5,2 тыс. чал.[5]
  • 2004 — 4,8 тыс. чал.
  • 2006 — 4,7 тыс. чал.
  • 2016 — 4231 чал.[6]
  • 2017 — 4192 чал.[4]

Эканоміка

Працуе ільнозавод, лясніцтва, ВА «Будіндустрыя», 7 магазінаў, кафэ. Чыгуначная станцыя, аддзяленне сувязі.

Культура

У пасёлку працуе бібліятэка, сярэдняя школа, сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча.

Славутасці

  • Свята-Мікалаеўская царква
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads